Мерапрыемства  інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага грамадзяніна» – пройдзе 24 лістапада на тэму: «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці» (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў).

Продолжить чтение

Яшчэ адзін «ШАГ»

Школа актыўнага грамадзяніна для старшакласнікаў прайшла па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі». Падчас занятка важным пытаннем для абмеркавання было забеспячэнне правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і сучаснай прававой інфармацыі. Вучні абмяняліся думкамі і выказалі свае меркаванні па гэтым пытанні.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Мерапрыемства  інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага грамадзяніна» – пройдзе 27 кастрычніка на тэму: «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі» (аб забеспячэнні правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі).

Продолжить чтение

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны на адкрыты дыялог «Я — асоба, здольная змяніць свет», дзе мелі магчымасць паразважаць над паняццямі «патрыятызм», «адказнасць», «чалавечнасць», «працавітасць», «міралюбства».  Падчас размовы прысутныя зрабілі выснову, што неабходна працаваць над самаразвіццём, займацца самаадукацыяй, самавыхаваннем.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

Падчас правядзення занятка «Школы Актыўнага Грамадзяніна» школьнікі даведаліся аб удзельніках патрыятычнага праекта «Поезд Памяти», якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін, дзе падчас свайго падарожжа пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў (сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцый ваенных падзей і шмат іншага).

Таксама навучэнцы школы пазнаёміліся з новай нарматыўнай базай па пытаннях працаўладкавання,  даведаліся аб умовах працаўладкавання ў час летніх канікул, дакументах, якія патрэбныя для гэтага, і месцах у працоўных лагерах і атрадах у Пружанскім раёне.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Мерапрыемства  інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага грамадзяніна» – пройдзе 22 верасня на тэму: «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна».

Продолжить чтение

Гонар за Беларусь. Выраблена ў Беларусі

Пад такой назвай у рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў 8 — 9, 11 прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой былі названы буйнейшыя галіны харчовай прамысловасці Беларусі, абмеркавана пытанне ролі харчовай прамысловасці ў забеспячэнні незалежнасці суверэннай краіны. Школьнікі пералічылі факты, якія сведчаць аб высокім узроўні вытворчасці для задавальнення ўнутранага рынку, вызначылі, што Беларусь па вытворчасці асноўных відаў прадукцыі на душу насельніцтва займае пазіцыю аднаго з лідараў сярод краін СНД, прывялі факты, якія даказваюць, што беларускія прадукты харчовай прамысловасці карыстаюцца попытам у розных краінах свету, даведаліся, якую інфармацыю можна атрымаць пры наяўнасці на прадукцыі спецыяльнаг QR-кода Made in Belarus?

 

Продолжить чтениеГонар за Беларусь. Выраблена ў Беларусі

Яшчэ адзін «ШАГ»

19 мая вучні 9 класа сабраліся на інфармацыйную гадзіну для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма занятка — «Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне». Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, як беларусы ўшаноўваюць памяць удзельнікаў ВАв, а таксама адказалі на пытанне: чаму ўсё ж такі савецкі народ здолеў перамагчы жудасную фашысцкую навалу.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

5 мая для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна. Тэма адзінага дня інфармавання была наступная — «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў». Дзеці ўзгадалі, якія пытанні разглядаліся на канферэнцыях антыгітлераўскай кааліцыі, калі быў адкрыты другі фронт, якімі намаганнямі Чырвонай Арміі былі вызвалены краіны Еўропы.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

28 красавіка для вучняў 6 — 7 класаў была праведзена тэматычная класная гадзіна — Урок памяці «И помнит мир спасённый… «.
Усе ведаюць жахлівую трагедыю, якая адбылася з вёскай Хатынь. Лёс Хатыні падзялілі шматлікія населеныя пункты нашай краіны, многія не былі адноўлены. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра мемарыялы і помнікі, прысвечаныя ахвярам фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Наша грамадства беражліва ўшаноўвае памяць і ставіцца з павагай да каштоўнасцей часоў Вялікай Айчыннай вайны, і вучні нашай школы не з’яўляюцца выключэннем.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»