Гонар за Беларусь. Хутчэй! Вышэй! Мацней!

У рамках праекта «ШАГ» старшакласнікі абмеркавалі дасягненні краіны ў вобласці спорту, успомнілі спартсменаў Беларусі, падзяліліся думкамі, што трэба зрабіць, каб стаць падобнымі на іх.

Продолжить чтениеГонар за Беларусь. Хутчэй! Вышэй! Мацней!

Яшчэ адзін «ШАГ»

16 снежня вучні 9 класа на занятках школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ) па Вялікай Айчыннай вайне разглядалі тэму «Акупацыйны рэжым». Дзеці даведаліся пра падрыхтоўку плана «Ост», палітыку генацыда, якую праводзіў фашысцкі ўрад і пра трагічны лёс яўрэйскага народа.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

2 снежня для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна. Тэма — «Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне». Дзеці даведаліся, што Сталінградская і Курская бітвы не толькі былі паспяховымі для РСЧА, але і значна паўплывалі на Другую сусветную вайну, ва многім наблізілі перамогу над фашысцкай Германіяй.

Продолжить чтение

Наша школа 10 гадоў праз

Пад такой назвай у рамках рэалізацыі праекта «ШАГ» 25 лістапада для вучняў 5 — 7 класаў прайшлі класныя гадзіны. Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю разважалі, якая школа будзе ў будучыні. Акрамя таго, вучні ўспомнілі правілы паводзінаў у школе і дома і склалі “Кодэкс маральных ідэалаў».

Такім чынам, мерапрыемства спрыяла раскрыццю ўнутранага свету асобы, выхаванню пачуцця павагі і любові да школы.

 

Продолжить чтениеНаша школа 10 гадоў праз

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні школы былі запрошаны наведаць гадзіну асветы на тэму «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, якія дасягненні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій актыўна ўкараняюцца ў Беларусі і даступныя для масавага карыстання грамадзянамі нашай краіны, якое месца ў жыцці сучаснага чалавека займае Інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, якая небяспека чакае спажыўца Інтэрнэту, як не стаць ахвярай кібермахляроў.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

18 лістапада для вучняў 9 класа быў праведзены занятак у рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна (ШАГ) на тэму «Крах молниеносной войны». Вучні даведаліся, што паўплывала на правал тактыкі «блицкрига», разгледзелі асноўныя баі на першапачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны і высветлілі як фарміравалася антыгітлераўская кааліцыя.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках адзінага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучняў 8 — 11 класаў запрасілі на дыскуссію на тэму «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, што ўяўляе сабой сучасная сістэма аховы здароўя, у чым асаблівасці асобных устаноў аховы здароўя, якая найважнейшая задача беларускай медыцыны. У фокусе абмеркавання таксама былі дасягненні сучаснай медыцыны і пытанні барацьбы з віруснымі інфекцыямі, умовы, створаныя для захавання і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Я і мая сям’я

Пад такой назвай для вучняў 5 — 7 класаў у рамках адзінага дня інфармавання «ШАГ» прайшла гадзіна разважання, дзе школьнікі мелі магчымасць абмеркаваць пытанне аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, скласці правілы добрай дачкі і добрага сына.

Продолжить чтениеЯ і мая сям’я

Адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8, 9, 11-х класаў адбудзецца 28 кастрычніка.

Тэма: «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях галіны аховы здароўя, фармацэўтыкі).

Продолжить чтение

Яшчэ адзін «ШАГ»

21 кастрычніка для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ). Тэма «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны». Дзеці даведаліся, якія мэты ставіла нацысцкая Германія ў дачыненні да Савецкага Саюза, як фашысты распрацоўвалі план «Барбароса». Вучняў шчыра ўразіла самаахвярнасць салдат Чырвонай Арміі, якую яны праявілі падчас неспадзяванага нападу ворага,  а таксама дзейнасць народнага апалчэння.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»