Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» у 8, 9, 11 класах адбыўся адкрыты дыялог «Гонар Беларусі. Адукацыя ў імя будучыні краіны», дзе вучні абмеркавалі дасягненні сучаснай Беларусі ў галіне адукацыі».

У 7 класе прайшла гадзіна разважання па тэме «Я і Мы», дзе вучні мелі магчымасць паглядзець на сябе з боку і ўсвядоміць свае адмоўныя і станоўчыя рысы характару, павучыцца шукаць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» школьнікі вывучаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сваёй Радзімы

Падчас мерапрыемстваў, праведзеных у рамках праекта, вучні прыйшлі да высновы, што сіла краіны ў адзінстве народа і галоўным прыярытэтам беларускай дзяржавы застаюцца нацыянальная бяспкка, міралюбівая знешняя палітыка, дабрабыт людзей.

Продолжить чтениеУ рамках праекта «ШАГ» школьнікі вывучаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сваёй Радзімы

Яшчэ адзін «ШАГ»

10 чэрвеня ў чарговы раз сабраліся вучні для абмеркавання пытанняў на тэму «Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля», прысвечанай Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя».  Таксама ў рамках адзінага дня інфармавання вучні прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» выхаванцы аздараўленчага лагера былі запрошаны наведаць гадзіну пазнання і творчасці, прысвечаную Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Падчас правядзення мерапрыемства яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага Дня аховы дзяцей, даведаліся, якія дакументы рэгламентуюць абарону дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь. Дзеці пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А. В. прыйшлі да высновы, што гэты дзень — не толькі свята, але і магчымасць задумацца аб тых дзецях, якія маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы,  з цікавасцю абмеркавалі, наколькі актуальная для іх тэма, падзяліліся думкамі аб асабістай абароненасці ў сваіх сем’ях і краіне.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Я і Планета

Такая тэма была прапанавана  вучняў 5 — 7  класаў  для  абмеркавання падчас правядзення адзінага дня інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Пры правядзенні мерапрыемстваў вучні вызначылі прыярытэтныя накірункі нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, надалі ўвагу пытанням адносін паміж дзецьмі і дарослымі, падрыхтаванасці да сацыяльных дзеянняў у адпаведнасці знормамі, якія прыняты ў сусветным грамадстве.

Продолжить чтениеЯ і Планета

Глядзі і памятай

Пад такой назвай 13 мая прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8 — 10 класаў, прысвечаны 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. Настаўніца школы Ханіла В. С. расказала пра свайго бацьку, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Хвораста Сямёна Акімавіча, паказала фотаздымкі і ўзнагароды з сямейнага архіва. У канцы мерапрыемства дзеці выказалі свае думкі аб тым, што неабходна берагчы гістарычную праўду, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Вучні 9 класа прадэманстравалі свой відэаролік, які яны падрыхтвалі па выніках прагляду мастацкага фільма “Возьму твой боль” у рамках рэспубліканскага культурна – патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”.

Продолжить чтениеГлядзі і памятай

Школа Актыўнага Грамадзяніна

 

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў VIII–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць праводзіцца  13 і 25 мая.

13 мая мерапрыемствы пройдуць на тэму: «Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

25 мая мерапрыемствы пройдуць на тэму: «Семья – опора государства, оплот свершений и побед».

Для вучняў V — VII класаў мерапрыемствы пройдуць на тэму «Я і Планета».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна

Я і культура

У рамках адзінага дня інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 5 і 6 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі  здзейснілі цікавае падарожжа па памятных мясцінах нашай неабсяжнай краіны. Кожны з захапленнем расказаў аб тых месцах, дзе ён пабываў. Вынікам мерапрыемства вучняў 6 класа стаў выпуск газеты «Падарожжа па Беларусі».

Продолжить чтениеЯ і культура

Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

Пад такой назвай 22 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
На сустрэчы былі разгледжаны наступныя блокі «Какой ценой Победа нам досталась, ты помни – никогда не забывай!» і «Памятаць дзеля будучыні».
Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа.

 

 

Продолжить чтениеЁсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для вучняў VIII–XI класаў пройдуць 22 красавіка на тэму: «Есть в каждой победе твоей и моей весна сорок пятого года».

Мерапрыемствы для вучняў V–VII класаў пройдуць па тэме «Я і культура»

Продолжить чтение