Аб духоўных і маральных якасцях: дыялог пакаленняў
Пад такой назвай 8 красавіка для вучняў 8-10 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Падчас абмеркавання пытання вучні вызначылі, якія маральныя нормы паводзін з’яўляюцца для беларускага народа асноўнымі, у якіх сферах дзейнасці дасягненні адзначаюцца прысуджэннем прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Вучні даведаліся, якімі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі за асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа адзначана асветніцкая дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсея Беларусі Філарэта.