Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна» — для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 28 студзеня. Тэма: «Беларуская навука: у нагу з часам».

Продолжить чтение

Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін

22 снежня вучні 8 — 10 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця» і «Марафон добрых спраў — наш ўклад у развіццё малой радзімы».

 

Продолжить чтениеЯ родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін

«Я і малая радзіма»

Пад такой назвай 22 снежня для вучняў 5 — 7 класаў быў праведзены адзіны дзень інфармавання ў рамках «ШАГ» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

У фокусе абмеркавання: значэнне малой радзімы ў жыцці кожнага чалавека, веданне сваіх каранёў, любоў да роднай зямлі, асэнсаванне  сваёй дзейнасці для працвітання і развіцця малой радзімы, пачуццё адказнасці і гонару за свой край, гісторыка-культурная і духоўная спадчына.

Продолжить чтение«Я і малая радзіма»

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна» — для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 22 снежня. Тэма «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін».

Продолжить чтение

Павага, бяспека, дакладнасць

26 лістапада вучні 8 — 10 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць».

Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Мы ў сучасным свеце інфармацыі» і «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты».

Продолжить чтениеПавага, бяспека, дакладнасць

Традыцыі, правы і абавязкі

26 лістапада ў 5 — 7 класах прайшла класная гадзіна ў рамках праекта ШАГ у форме адкрытага мікрафону. Вучні ўзнаўлялі ў памяці традыцыі школы, правы і абавязкі вучняў. У канцы мерапрыемства быў створаны “Банк добрых спраў.

Продолжить чтениеТрадыцыі, правы і абавязкі

ААН – 75 год

Гісторыю дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, накірункі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё сяброўскіх адносін паміж краінамі абмеркавалі вучні 8 — 10 класаў, наведаўшы круглы стол, адкрыты дыялог па адпаведнай тэматыцы ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна 22 кастрычніка.

Продолжить чтениеААН – 75 год

Будучае Радзімы будаваць маладым

Пад такой назвай 21 мая ў школе прайшоў адкрыты дыялог, падчас правядзення якога вучні ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў. У фокусе абмеркавання: дзяржаўная маладзёжная палітыка, маладзёжны рух, дзіцячыя і моладзёжныя арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, падтрымка ініцыятыў, актыўнасць, самастойнасць, паспяховая сацыялізацыя, самарэалізацыя, інавацыйны патэнцыял маладых людзей, сацыяльныя ролі, патрыятызм, грамадзянская адказнасць.
Ад моладзі залежыць будучыня Беларусі. Вучні называлі якасці, якімі павінны валодаць маладыя людзі сёння, каб нашы жаданні, звязаныя з моцнай і квітнеючай дзяржавай, ажыццявіліся.
Вучні 8 класа стварылі слоўны партрэт маладога беларуса, расказлі аб яго жыццёвых планах.
У 9 класе разважалі над пытаннем: як у нашай краіне ажыццяўляецца падтрымка таленавітай моладзі? Вучні з гонарам назвалі выпускнікоў нашай школы, якіх па праву можна аднесці да таленавітай моладзі.
Навучэнцы 11 класа выказалі свае меркаванні па пытанні неабходнасці ажыццяўлення ў нашай краіне маладзёжнай палітыкі як асаблівага кірунку сацыяльнай і ідэалагічнай дзейнасці дзяржавы. Таксама назвалі маладзёжныя праблемы, якія, на іх погляд, патрабуюць першачарговага вырашэння.

 

Продолжить чтениеБудучае Радзімы будаваць маладым

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Пад такой назвай 23 красавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8, 9, 11 класаў, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспулікі Беларусь да беларускага народа.

Продолжить чтениеПад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Мы дзейнічаем!

Картинки по запросу "школа активного гражданина логотипы"

У рамках праекта «ШАГ» 26 сакавіка навучэнцы 8, 9, 11 класаў сабраліся для абмеркавання тэмы «Мы — грамадзяне мірнай і стваральнай краіны».

Вядучы пазнаёміў прысутных з інфармацыйнымі блокамі:

  • Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
  • Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  • Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У фокусе абмеркавання: асноўны закон дзяржавы, актыўная грамадзянская пазіцыя, духоўна-маральныя  якасці сапраўднага грамадзяніна.

Увазе вучняў быў прапанаваны відэафрагмент «Дасягненні саюзнай дзяржавы», які прадэманстраваў рэалізацыю маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.

Продолжить чтениеМы дзейнічаем!