Традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці, прайшла 22 снежня

22 снежня ў школе адбылася традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці. Пераможцы і прызёры творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў з рук дырэктара школы Ярмашэвіч А.М. атрымалі дыпломы і граматы. Перад пачаткам канікул вучням яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін як на вуліцы, так і падчас навагодніх свят.

Продолжить чтениеТрадыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці, прайшла 22 снежня

Урачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя

Вучні і педагогі школы зрабілі сапраўднае свята ў гонар герояў спорту. Прызёры II гульняў краін СНД Хоміч Анатоль і Літвіновіч Андрэй вучыліся ў нашай школе, таму сустрэча атрымалася па-асабліваму цёплай і трапяткой.  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік уручыў ад імя старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча падзячныя лісты і падарункавыя сертыфікаты. Шмат гучала цёплых слоў у адрас спартсменаў, якія праславілі Пружаншчыну на міжнародным узроўні, трэнераў і бацькоў. Ганарымся героямі спорту!

Продолжить чтениеУрачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

15 верасня 2023 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Яскравай і запамінальнай была цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцягавай групай з ліку вучняў школы. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Госцем лінейкі стала старшыня Шаняўскога сельсавета Бяляева І.Р., якая нагадала прысутным сутнасць і ролю свята ў грамадстве. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Беларусь гучаў у кожным слове. Відэаматэрыял з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь глядзі па спасылцы.

https://drive.google.com/file/d/1XFq5RfY3my7RFeb44dJtpUdMJ86ji1vV/view?usp=sharing

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

У школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Дзень народнага адзінства — гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў нашых руках сучаснасць і будучыня нашай Радзімы. Ва ўсіх класах 15 верасня прайшлі адзіныя ўрокі памяці, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Мэта ўрока — даць уяўленне аб дзяржаўным свяце, раскрыць яго значэнне і ролю як сімвала адзінства народа Беларусі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Вучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Продолжить чтениеВучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Школа далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у эстафеце-флэшмобе да Дня народнага адзінства, што спрыяла развіццю пачуцця любові да Радзімы і патрыятызму, з’яднала ўсіх на дасягненне агульных мэт.

Продолжить чтениеШкола далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

У школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства  — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Цяпер гэта дата – сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Продолжить чтениеУ школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

Цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з ведання дзяржаўных сімвалаў-герба, сцяга, гімна і павагі да іх. Прывіць гэта пачуццё падрастаючаму пакаленню — адна з асноўных задач. У нашай установе адукацыі склалася добрая традыцыя: раніцу кожнага аўторка пачынаць з цырымоніі вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

Продолжить чтениеЦырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь