Прымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». У перыяд зімовых канікул члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» пад кіраўніцтвам Коверзневай І.М. не толькі кармілі птушак, але і асвойвалі азы бердвотчынга. Дзеці актыўна назіралі за птушкамі, здымалі фота і відэа.

Продолжить чтениеПрымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Вучні прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Нашы навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жедзік Г.М дзеці змайстравалі «кармушкі дабра» і падрыхтавалі корм для птушак. Пекун Д., Кот Я., Рамановіч А. і Ханіла Я. разам з намеснікам дырэктара па ВВР Граб В.М. правялі цікавае мерапрыемства «У коле сяброў» для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна». Разам развесілі кармушкі на тэрыторыі цэнтра і напоўнілі іх кормам, а таксама весела і з карысцю правялі час. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў невялікі салодкі прыз.

Продолжить чтениеВучні прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Аб зімуючых птушках займальна і пазнавальна

У рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!» для вучняў 8 класа праведзена пазнавальная гадзіна «Зімуючыя птушкі». Дзеці пазнаёміліся з відамі птушак, якія зімуюць у Беларусі, даведаліся, чым можна падкормліваць птушак, якія зімуюць у нас.

Продолжить чтениеАб зімуючых птушках займальна і пазнавальна

У школе стартавала акцыя «Падтрымаем птушак!»

У школе стартавала акцыя «Падтрымаем птушак!», якая прадугледжвае выраб і развешванне кармушак, падкорм птушак, назіранне за імі. Далучайцеся да акцыі! Давайце разам дапаможам нашым птушкам  перазімаваць!

Продолжить чтениеУ школе стартавала акцыя «Падтрымаем птушак!»

Навучэнцы 1-3 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»

Навучэнцы 1-3 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» і пабывалі ў нацыянальным парку «Белавежская пушча». Дзеці даведаліся аб тым, што Белавежская пушча — гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.

Продолжить чтениеНавучэнцы 1-3 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»

Прымаем удзел у патрыятычнай акцыі «Пасадзім дрэвы разам»

У рамках патрыятычнай акцыі «Пасадзім дрэвы разам» і ў памяць аб земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не толькі ачысцілі ад апалай лістоты тэрыторыю каля памятнага месца ў аграгарадку Шані, але і разам з работнікамі Шаняўскога сельвыканкама пасадзілі маладыя дрэўцы. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта наш абавязак перад загінуўшымі ў гады ВАВ.

Продолжить чтениеПрымаем удзел у патрыятычнай акцыі «Пасадзім дрэвы разам»

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь — энергаэфектыўная краіна» ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь — энергаэфектыўная краіна» ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны. Сучаснае жыццё неймавернае без электрычнасці, яно акружае нас паўсюль. Чаму трэба берагчы энергію і што трэба рабіць? На гэтыя пытанні хлопцы атрымалі адказы і шмат пазнавальнай інфармацыі. Будзем спадзявацца, што атрыманыя веды дзеці  будуць выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

Продолжить чтениеУ рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь — энергаэфектыўная краіна» ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны

Экалагічная акцыя «Чыстая пляцоўка»

Работнікі Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі правялі экалагічную акцыю «Чыстая пляцоўка». Да акцыі далучыліся навучэнцы ДУА»Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Дзеці  ачысцілі дзіцячую пляцоўку ад бытавога смецця і сухой лістоты.  Яны яшчэ раз нагадалі сваім аднагодкам, дзецям малодшага школьнага ўзросту і адпачывальнікам аб экалагічнай культуры чалавека. Няхай гэтая акцыя стане прыкладам для ўсіх!

Продолжить чтениеЭкалагічная акцыя «Чыстая пляцоўка»

«З клопатам аб прыродзе»

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя з дапамогай паасобнага збору адходаў і папулярызацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе». Дзеці  збіралі смецце ў лясным масіве аграгарадка Шані.

Продолжить чтение«З клопатам аб прыродзе»