Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак перад загінуўшымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей адыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. А помнікі застаюцца і будуць вечным напамінам падрастаючаму пакаленню аб тых страшных падзеях. Адна з задач нашых вучняў – разам, згуртавана, плячо да пляча працаваць на агульную карысць. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

Продолжить чтениеДобраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

У рамках Года якасці і рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай  акцыі «Аднавім лясы разам» і прыбралі смецце ў лясным масіве аг.Шані.

Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс захаванне ляснога багацця нашай краіны.

Продолжить чтениеВучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

Азеляненне школьнай тэрыторыі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, праводзяцца работы па азеляненні школьнай тэрыторыі. Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым усе яны сімвалічныя. Навучэнцы нашай школы прапануюць любавацца прыгажосцю кветак. Клумбы — галоўнае ўпрыгажэнне тэрыторыі.

Продолжить чтениеАзеляненне школьнай тэрыторыі

Інтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Штогод, 1 красавіка ўся планета адзначае Міжнародны дзень птушак. Гэты месяц быў абраны невыпадкова,  бо менавіта ў красавіку крылатыя вандроўнікі, пераадольваючы ўсе перашкоды, накіроўваюцца дадому. «Птушыны калейдаскоп»- пад гэтай назвай прайшла інтэрактыўная гульня для вучняў 1-4 класаў. Навучэнцы тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, прымалі актыўны ўдзел  у віктарыне «Пазнай птушку па апісанні», чыталі і аналізавалі апавяданні пра птушак.

Продолжить чтениеІнтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.

Продолжить чтениеСуботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

Вучні здзейснілі экскурсію ў біялагічны заказнік «Міхалінска-Бярозаўскі»

У рамках рэалізацыі праекта «Зялёныя школы»  вучні 4, 7, 8 класаў дзейснілі адукацыйную экскурсію ў біялагічны заказнік «Міхалінска-Бярозаўскі». Вучні наведалі музей Пружанскага лясгаса ў в.Бярозаўка, пазнаёміліся з экспанатамі музея, пабывалі на штогадовым аглядзе гатоўнасці дзяржаўнай лясной абароны.

Продолжить чтениеВучні здзейснілі экскурсію ў біялагічны заказнік «Міхалінска-Бярозаўскі»

З мэтай выхавання ў малодшых школьнікаў экалагічнай культуры і любові да прыроды для вучняў 2 класа падчас дадатковых канікул прайшла творчая майстэрня «Экакармушкі для птушак».  Рабяты з вялікай ахвотай і задавальненнем майстравалі экакармушкі, выкарыстоўваючы карысны корм для пярнатых. Колькі замілавання і зачарання вызваў у дзяцей працэс развешвання сваіх твораў у школьным садзе!

Продолжить чтение

Перамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавой разнастайнасці, прыцягнення ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак з 29 лістапада па 30 снежня 2023 года праводзіўся раённы этап абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!». Журы, разгледзеўшы конкурсныя работы ў адпаведнасці з Палажэннем, вызначыла пераможцаў у намінацыі  «Кармушка дабра»: Дыплом I ступені — Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Рамановіч Анастасія, Бабей Ягор, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

Продолжить чтениеПерамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

Прымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». У перыяд зімовых канікул члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» пад кіраўніцтвам Коверзневай І.М. не толькі кармілі птушак, але і асвойвалі азы бердвотчынга. Дзеці актыўна назіралі за птушкамі, здымалі фота і відэа.

Продолжить чтениеПрымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»