Заданне 3.1 Правесці вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі

Вывучылі спажыванне вады ва ўстанове адукацыі за 2023 год, склалі справаздачу па выніках вывучэння, параўналі расход вады за два гады.

Улік вады за 2023 год па школе (лічыльнік №1)

Дата Паказанні на канец папярэдняга месяца Паказанні на канец месяца Расход

за месяц

25.01.2023 00209 00211 2
Замена лічыльніка 25.01 – 00767
22.02.2023 01406 01408 2
25.03.2023 01408 01411 3
3а 1 квартал – 7 м3
26.04.2023 01411 01418 7
25.05.2023 01418 01421 3
26.06.2023 01421 01427 6
За 2 квартал — 16 м3
25.07.2023 01427 01432 5
25.08.2023 01432 01439 7
24.09.2023 01439 01444 5
За 3 квартал – 17м3
25.10.2023 01444 01446 2
24.11.2023 01446 01448 2
22.12.2023 01448 01450 2
За 4 квартал – 6 м3
                                                    За 2023 год – 46 м3      супраць  39 м3   за 2022 год

 

Улік вады па бойлеру (лічыльнік №2)

Дата Паказанні на канец папярэдняга месяца Паказанні на канец месяца Расход

за месяц

25.01.2023 01376 01414 38
Замена лічыльніка 25.01 – 02102
22.02.2023 00163 00186 23
25.03.2023 00186 00207 21
За 1 квартал — 82
26.04.2023 00207 00226 19
25.05.2023 00226 00246 20
26.06.2023 00246 00265 19
За 2 квартал — 58
25.07.2023 00265 00271                6
25.08.2023 00271 00277 6
24.09.2023 00277 00293 16
За 3 квартал — 28
25.10.2023 00293 00314 21
24.11.2023 00314 00335 21
22.12.2023 00335 00361 26
За 4 квартал — 68
За 2023 год – 236 м3, супраць  243 м3 за 2022 год

 

Са студзеня па снежань 2023 года па лічыльніку №1 было зрасходавана 46 м3 вады супраць 39 м3 у 2022 годзе. У сярэднім па лічыльніку вады №1 за адзін месяц было зрасходавана 3,83м3, у 2022 – 3,25 м3. Найбольш вады было зрасходавана ў красавіку і жніўні  па 7м3 па лічыльніку №1, а найменш у студзені, лютым, кастрычніку, лістападзе і снежні па 2 м3. Са студзеня па снежань 2023 года па лічыльніку №2 было зрасходавана 236 м3 вады супраць 243 м3 у 2022 годзе. У сярэднім па лічыльніку вады №2  за адзін месяц зрасходавана 19,67 м3 вады, а ў 2022 годзе – 20,3 м3. Больш за ўсё па лічыльніку №2 вады зрасходавана ў студзені (38 м3) і снежні (26 м3) , а менш усяго – у ліпені і жніўні па 6 м3. Агульны расход вады за 2023 год па школе склаў 282 м3 так як і ў 2022. Сярэдні расход вады па шкле за 2023 і  2022 год – 23.5 м3.

Вывад: карыстацца памяткай па рацыянальным выкарыстанні вады; не дапускаць нерацыянальнага расходу вады ў школе; прадоўжыць работу экалагічнага патруля.

Спіс вучняў

  1. Валодзькіна Вераніка
  2. Гарабец Дамініка
  3. Ляшчынская Карына
  4. Ніпарка Валерыя
  5. Пасько Максім
  6. Ханіла Яўгеній
  7. Шчалкуноў Міхаіл
  8. Ганчарук Ангеліна
  9. Краўчук Пётр
  10. Папова Юлія
  11. Пасько Міхаіл
  12. Пекун Кірыл
  13. Шпарла Іван
  14. Ціханчук Паліна
  15. Андрухін Ягор
  16. Варажбіцкі Інакенцій
  17. Гац Кацярына
  18. Крысевіч Юлія
  19. Пераедзенка Аляксандр
  20. Сіліна Сняжана
  21. Андрухін Іван
  22. Бабей Ягор
  23. Гац Канстанцін
  24. Канюшык Вікторыя
  25. Пекун Данііл
  26. Рамановіч Анастасія
Продолжить чтение

Перамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавой разнастайнасці, прыцягнення ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак з 29 лістапада па 30 снежня 2023 года праводзіўся раённы этап абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!». Журы, разгледзеўшы конкурсныя работы ў адпаведнасці з Палажэннем, вызначыла пераможцаў у намінацыі  «Кармушка дабра»: Дыплом I ступені — Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Рамановіч Анастасія, Бабей Ягор, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

Продолжить чтениеПерамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

Прымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». У перыяд зімовых канікул члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» пад кіраўніцтвам Коверзневай І.М. не толькі кармілі птушак, але і асвойвалі азы бердвотчынга. Дзеці актыўна назіралі за птушкамі, здымалі фота і відэа.

Продолжить чтениеПрымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Вучні прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Нашы навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жедзік Г.М дзеці змайстравалі «кармушкі дабра» і падрыхтавалі корм для птушак. Пекун Д., Кот Я., Рамановіч А. і Ханіла Я. разам з намеснікам дырэктара па ВВР Граб В.М. правялі цікавае мерапрыемства «У коле сяброў» для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна». Разам развесілі кармушкі на тэрыторыі цэнтра і напоўнілі іх кормам, а таксама весела і з карысцю правялі час. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў невялікі салодкі прыз.

Продолжить чтениеВучні прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Аб зімуючых птушках займальна і пазнавальна

У рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!» для вучняў 8 класа праведзена пазнавальная гадзіна «Зімуючыя птушкі». Дзеці пазнаёміліся з відамі птушак, якія зімуюць у Беларусі, даведаліся, чым можна падкормліваць птушак, якія зімуюць у нас.

Продолжить чтениеАб зімуючых птушках займальна і пазнавальна

Віншуем пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023»!

З мэтай фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберагальнай дзейнасці ў перыяд з 27 кастрычніка па 28 лістапада 2023 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон – 2023”. Пераможцамі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023» сталі: у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»: у паднамінацыі «Відэаролік»: дыплом II ступені — Міранюк Анастасія, вучаніца 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» (відэаролік «Давайце берагчы энергію!»).

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023»!

Заданне 5.1 Вывучыць ступень забруджвання атмасфернага паветра метадамі біяіндыкацыі ў мікрараёне ўстановы адукацыі

Сярод жывых арганізмаў самымі адчувальнымі індыкатарамі агульнага забруджвання паветра з’яўляюцца лішайнікі. Вучні 7 – 9,11 класаў у лістападзе 2023 года пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жэдзік Г.М. правялі ацэнку якасці атмасфернага паветра каля школы метадам ліхаіндыкацыі.

Спіс вучняў

  1. Андрухін Ягор
  2. Варажбіцкі Інакенцій
  3. Гац Кацярына
  4. Крысевіч Юлія
  5. Пераедзенка Аляксандр
  6. Сіліна Сняжана
  7. Андрухін Іван
  8. Бабей Ягор
  9. Гац Канстанцін
  10. Канюшык Вікторыя
  11. Пекун Данііл
  12. Рамановіч Анастасія
  13. Бульц Наталля
  14. Валюкевіч Вадзім
  15. Кот Яўгеній
  16. Краўчук Юлія
  17. Ляшчынскі Аляксей
  18. Шаламіцкая Паліна
  19. Курыльчук Аліна
  20. Батура Ксенія
  21. Казлоўскі Уладзіслаў
  22. Краўчук Вікторыя
  23. Міранюк Анастасія

Вынікі даследавання

Табліца №1. Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны двор – пляцоўка №1) , АЧА=0,07

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 1 2 1 1 2 1 2 1 1
кусцістых
ліставатых 1 1 1 1 1 1 1 1
накіпных 1 1 1 1 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 35 40 25 30 20 55 35 45 25 50
Бал ацэнкі 3 3 3 3 2 4 3 4 3 4

Табліца № 2 Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны сквер – пляцоўка  №2), АЧА= 0,15

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 2 2 3 3 3 3 2 3 2
кусцістых 1 1
ліставатых 1 1 2 2 2 1 1 2 2 2
накіпных 1 1 1 2 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 45 50 55 55 45 45 60 30 55 55
Бал ацэнкі 4 4 4 4 4 4 6 3 4 4

 

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 1 2 1 1 2 1 2 1 1
кусцістых
ліставатых 1 1 1 1 1 1 1 1
накіпных 1 1 1 1 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 30 35 25 30 20 50 30 40 35 55
Бал ацэнкі 3 3 3 3 2 4 3 4 3 4

Табліца №3. Вынікі даследавання лішайнікаў (стаянка  – пляцоўка №3)   АЧА=0,06

Ацэнка частаты сустракаемасці і ступені пакрыцця па пяцібальнай шкале Табліца №4

Частата сустракаемасці (%) Ступень пакрыцця (%) Бал ацэнкі
Вельмі рэдка Менш 5% Вельмі нізкая Менш 5% 1
Рэдка 5-20% Нізкая 5-20% 2
Рэдка 20-40% Сярэдняя 20-40% 3
Часта 40-60% Высокая 40-60% 4
Вельмі часта 60-100% Вельмі высокая 60-100% 5

Такім чынам, карыстаючыся дадзенай табліцай для кожнай пляцоўкі і для кожнага тыпу роста лішайнікаў – кусцістых, ліставатых і накіпных – выставілі балы сустракаемасці і пакрыцця.

Ступень забруджвання паветра была ацэнена па атрыманым дадзеным , якія занесены ў табліцы №1 — №3 на аснове табліц №4 і №5.

Табліца5 Ацэнка ступені забруджанасці паветра

Стан лішайнікавага пакрыцця Характарыстыка забруджвання
Прусутнічаюць амаль усе віды накіпных лішайнікаў, некаторыя віды ліставых Зона сярэдняга забруджвання
Прусутнічаюць усе віды ліставых лішайнікаў Адносна чыстая зона
Кусцістыя лішайнікі ў тым ліку Чыстая зона
Усе пералічаныя віды ліставых і кусцістых лішайнікаў Вельмі чыстая зона

Вывучэнне лішайнікаў прышкольнай тэрыторыі дазволіла зрабіць вывад аб перспектыўнасці праведзеных даследаванняў. Было ўстаноўлена, што лішайнікі іграюць важную ролю ў фукцыяніраванні экасістэмы.

У ходзе даследаванняў было ўстаноўлена, што чысціня атмасфернага паветра на розных участках школы залежыць ад ступені пакрыцця дрэў эпіфітнымі лішайнікамі.

Лішайнікі з’яўляюцца дастаткова дакладнымі і адчувальнымі індыкатарамі забруджвання атмасферы. Чым чысцейшае паветра, тым больш разнастайны відавы склад лішайнікаў, і наадварот, чым больш бруднае паветра, тым меншую плошчу пакрываюць лішайнікі на ствалах дрэў.

У выніку вывучэння відавога складу ліхенафлоры, ацэнка ступені праектыўнага пакрыцця лішайнікамі дрэў у мікрараёне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», былі атрыманы наступныя дадзеныя: стан эпіфітных лішайнікаў здавальняючы, на трох вывучаных участках адсутнічалі кусцістыя лішайнікі, а былі знойдзены толькі ліставыя і накіпныя формы лішайнікаў, што ўказвае на слабое забруджванне атмасфернага паветра. Праекцыйнае пакрыццё лішайнікамі дрэў нізкае. Па меры ўдалення ад аўтамабільнай дарогі колькасць відаў і праекцыйнае пакрыццё лішайнікаў павялічваецца. Найбольш забруджанай аказалася пляцоўка №3, найменш забруджанай пляцоўка №1.

Рэкамендацыі для паляпшэння экалагічнага стану прышкольнай тэрыторыі:

— прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі;

— выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны;

— праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.

— Выпусціць лістоўку-зварот да ўладальнікаў аўтамабільнага транспарту з рэкамендацыяй аб выкарыстанні больш якаснага аўтамабільнага паліва.

Зробім паветра чыстым

 (памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)

  1. Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
  2. Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
  3. Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
  4. Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
  5. Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
  6. Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
  7. Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
  8. Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
  9. У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
  10. Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.
Продолжить чтение

У выніку абласнога экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе » вучнямі было сабрана 22,1 кг. адходаў: пластык — 3,1 кг., шкло — 16 кг, метал — 1,5 кг, астатняе смецце — 1.5 кг. Каэфіцыент збору адходаў — 2,21 кг/чал.

Спасылку на відэа глядзі тут:

Продолжить чтение

«З клопатам аб прыродзе»

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя з дапамогай паасобнага збору адходаў і папулярызацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе». Дзеці  збіралі смецце ў лясным масіве аграгарадка Шані.

Продолжить чтение«З клопатам аб прыродзе»