У суботу, 24 верасня, вучняў пачатковых класаў запрасілі наведаць экалагічную гульню “Маленькая краіна”. Дзеці разам з Дамавіком і казачнымі героямі здзейснілі завочнае падарожжа ў краіну звяроў і птушак.
Вучні сярэдніх класаў прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне “І стане мачахай Зямля”.
Інтэрактыўная гульня “Лёс прыроды – наш лёс” захапіла вучняў старшага ўзросту нетрадыцыйным правядзеннем і актуальнымі пытаннямі.
Таксама ў гэты дзень была праведзена акцыя “Чысціня вакол нас”. Наведвальнікі драматычнага гуртка рыхтаваліся да Дня настаўніка. З вялікай ахвотай і захапленнем вучні наведалі секцыю па валейболе.