Ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы у рамках акцыі «Тыдзень бяспекі дарожнага руху»

     У сувязі з папярэджаннем дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама з мэтай недапушчэння гібелі і траўміравання дзяцей з 2 па 8 верасня 2024 года ў краіне праходзіць акцыя «Тыдзень бяспекі дарожнага руху». Ва ўсіх класах у рамках акцыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Педагогі ў чарговы раз нагадалі навучэнцам аб правілах бяспекі. Важна выхоўваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на дарозе, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя аварыйныя сітуацыі ў якія трапляюць пешаходы.

 

 

Продолжить чтениеВа ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы у рамках акцыі «Тыдзень бяспекі дарожнага руху»

Віншуем Шчалкунову Ганну з дыпломам 1 ступені у намінацыі «Захавальнік саду»!

     З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па азеляненні і добраўпарадкаванні ў перыяд з красавіка па жнівень 2024 года праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі». У намінацыі «Захавальнік саду» дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Шчалкунова Ганна. Віншуем Ганну і педагога Семянчук Валянціну Мікалаеўну. Дадзеная кампазіцыя з’яўляецца выдатным упрыгожваннем школьнага сквера.

Продолжить чтениеВіншуем Шчалкунову Ганну з дыпломам 1 ступені у намінацыі «Захавальнік саду»!

У рамках Дэкады бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя

      Каб пакінуць будынак, навучэнцам і работнікам спатрэбілася крыху больш за дзве хвіліны.

Продолжить чтениеУ рамках Дэкады бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя

2 верасня ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»

     З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб дасягненнях і каштоўнасцях беларускага народа, пачуцця гонару і адказнасці за сваю краіну ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!». У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова ішла аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.

Продолжить чтение2 верасня ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»

Дзіўны шлях даўжынёй у цэлы навучальны год пачаўся з першага званка, які 2 верасня паклікаў навучэнцаў школы ў займальны свет ведаў

     Прыбраныя школьнікі са стракатымі букетамі кветак віталі адзін аднаго з усмешкамі і абдымкамі. Гэтай сустрэчы яны чакалі цэлае лета. Не хавалі хвалявання і радасці таксама бацькі і настаўнікі. На ўрачыстай лінейцы панавала святочная атмасфера. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна пажадала ўсім навучэнцам і педагогам здароўя, аптымізму, першакласнікам – добра вучыцца, старшакласнікам – выбраць верную дарогу ў жыцці і быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Павіншаваць і падзяліць радасць з гэтай нагоды разам з вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі прыйшлі ганаровыя госці. Душэўна і цёпла павіншавала дзяцей, бацькоў і педагогаў кіраўнік спраў Пружанскага райвыканкама Валянцюк Іна Антонаўна. Са словамі пажадання да вучняў звярнулася старшыня Шаняўского сельвыканкама Бяляева Ірына Рыгораўна. Для ўсіх прысутных Дзень ведаў стаў святам сяброў, усмешак, дабра!

Продолжить чтениеДзіўны шлях даўжынёй у цэлы навучальны год пачаўся з першага званка, які 2 верасня паклікаў навучэнцаў школы ў займальны свет ведаў

Да ўвагі зацікаўленых!

     14 верасня 2024 года ў 10.00 на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» запланавана правядзенне Дня адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Крупскай, д. 67.

 

Продолжить чтениеДа ўвагі зацікаўленых!

Уважаемые родители!

Решением Совета учреждения на предстоящий учебный год (с учётом вашего мнения) принято решение по школьной форме.

Для мальчиков

жакет (кардиган) трикотажный чёрного или темно-синего цвета

брюки чёрного или тёмно-синего цвета из костюмной ткани (не джинсовой)

рубашка белого или светло-голубого цвета

галстук бардового цвета с эмблемой школы

значок

Для девочек

жакет (кардиган) трикотажный тёмно-синего или чёрного цвета

юбка (обязательно) тёмно-синего или чёрного цвета из костюмной ткани

брюки (дополнительно, не вместо юбки, по желанию) из костюмной ткани тёмно-синего или чёрного цвета (не джинсовой)

блузка белого или голубого цвета

галстук бордового цвета с эмблемой школы

значок

Продолжить чтение

29 жніўня педагогі школы прынялі ўдзел у раённай жнівеньскай канферэнцыі

      Нашай школай была прадстаўлена інтэрактыўная пляцоўка, якая выклікала вялікую цікавасць у калег з іншых школ. На канферэнцыі не толькі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна,але і пастаўлены новыя задачы, якія трэба будзе вырашаць у новым навучальным годзе. Лепшыя педагогі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Вашчук А. М. узнагароджана Граматай упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, А Жэдзік Г. М. узнагароджана Граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.

Продолжить чтение29 жніўня педагогі школы прынялі ўдзел у раённай жнівеньскай канферэнцыі