ПАЖАРНАЯ БЯСПЕКА!
Паважаныя бацькі! Забяспечце кантроль за баўленнем часу дзяцей, не пакідайце іх без нагляду! Напомніце ім дзеянні пры пажары: не панікаваць, нідзе не хавацца, уцякаць з памяшкання, паведаміць па тэлефоне 112.
Паважаныя бацькі! Забяспечце кантроль за баўленнем часу дзяцей, не пакідайце іх без нагляду! Напомніце ім дзеянні пры пажары: не панікаваць, нідзе не хавацца, уцякаць з памяшкання, паведаміць па тэлефоне 112.
Старшакласнікі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.
Заняцца карыснай справай, якая прынясе яшчэ і першы заробак, – такую магчымасць дае навучэнцам ААТ «Шані-аграпрадукт». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі работы па добраўпарадкаванні аграгарадка.
Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля нас, дзеля мірнага неба над галавой. І наша галоўная задача — як мага даўжэй пранесці гэтую памяць.
У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Лічбы статыстыкі не могуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінулі 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 6 выпадкаў дзіцячай гібелі. Згодна з аператыўнай інфармацыяй АСВОД у 2022 годзе на вадаёмах патанулі 26 дзяцей, у 2023 годзе – 21, з пачатку 2024 года – 15 дзяцей.
Часцяком вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Многія бацькі недаацэньваюць ці нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі МНС Беларусі падышлі да гэтага пытання маштабна і стварылі новы брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца». Тэрмін правядзення кампаніі: ліпень 2024 года – жнівень 2025 года.
Вы чуеце, як б’ецца сэрца дзіцяці, які патрапіў у бяду? Сэрца маці, сціскаецца ад болю? Ці сэрца выратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! «У стыхіі няма сэрца». Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей. Для максімальнага распаўсюджвання інфармацыйнай кампаніі ў горадзе з’явяцца яркія білборды, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей. Лістоўкі з карыснай інфармацыяй запоўняць інтэрнэт-прастору і абновяць стэнды ва ўсіх грамадскіх месцах, у арганізацыях і ўстановах.
Такім чынам, ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага з бацькоў – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ў баку і вы: далучайцеся да кампаніі, і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!
Гады Вялікай Айчыннай вайны на целе Пружанскага раёна пакінулі незагойныя раны: спалена 134 населеныя пункты, 43 з якіх не адноўлены… За гады акупацыі было расстраляна і закатавана амаль 20 тысяч чалавек. На катаржныя работы вывезена больш за 4 тысячы жыхароў. 80 гадоў таму, у ноч з 16 на 17 ліпеня 1944-га, часткамі 1-га Беларускага фронту горад Пружаны быў вызвалены. Няхай гэты значны дзень будзе напоўнены гонарам за нашу краіну, павагай да ветэранаў і памяццю аб тых, хто не вярнуўся з поля бою. Няхай кожны з нас беражэ мір і згуртаванасць, каб ніколі не паўтарылася гэтая страшная старонка гісторыі.