БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!

Паважаныя рабяты і бацькі!
Нагадваем вам, што на тэрыторыі Пружанскага раёна дазволена купацца толькі ў наступных месцах:
г. Пружаны, вул. Пушкіна, возера;
г. Пружаны, вул. Савецкая, вадаём;
г. п. Ружаны, Ружанскага сельсавета, вадасховішча Паперня;
г. п. Ружаны, Ружанскага сельсавета, вадасховішча Паперня санаторый «Ружанскі»;
аг. Лінава, сажалка;
в. Носкі, Хараўскога сельсавета, сажалка;
г. п. Шарашова, Шарашоўскага сельсавета, вул. Урыцкага, сажалка;
аг. Клепачы, Мокраўскага сельсавета, сажалка;
в. Зеляневічы, сажалка “Магілёўцы”;
аг. Кабылаўка, Хараўскога сельсавета, сажалка.
На астатніх вадаёмах купанне катэгарычна забаронена!

Продолжить чтениеБЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!

16 ліпеня 1944 года — Дзень вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У ходзе аперацый у Пружанскім раёне савецкімі войскамі былі разбітыя некалькі механізаваных калон ворага, якія ішлі на злучэнне з асноўнымі войскамі праціўніка.
#1рэгіён

Продолжить чтение16 ліпеня 1944 года — Дзень вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

З 15 ліпеня па 20 ліпеня 2024 года пройдзе «Тыдзень нулявога траўматызму»

Праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 – 2025 гады ў частцы прасоўвання канцэпцыі «Нулявога траўматызму» («Vision Zero») у перыяд з 15 па 20 ліпеня 2024 года ў арганізацыях Пружанскага раёна будзе праходзіць «Тыдзень нулявога траўматызму».

Мэта правядзення: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Ахова працы

 

Продолжить чтениеЗ 15 ліпеня па 20 ліпеня 2024 года пройдзе «Тыдзень нулявога траўматызму»

Дарагія бацькі, будзьце пільныя падчас летніх канікул!

     Гібель і траўміраванне дзяцей, асабліва ў летні перыяд, — гэта сур’ёзная сацыяльная праблема. Ад знешніх прычын, такіх як утапленне, дарожна-транспартныя здарэнні, выпадзенне з вокнаў, электратраўмы штогод у нашай краіне гіне каля 150 дзяцей. Толькі за 6 месяцаў 2024 года ў Брэсцкай вобласці ад знешніх прычын загінула 11 дзяцей: 4 у выніку суіцыду, 4 загінулі на пажары, 3 дзіцяці патанулі. На тэрыторыі Пружанскага раёна сёлета адбылося 2 пажары ў домаўладаннях, у якіх знаходзіліся непаўналетнія, 2 дзяцей выпалі з вокнаў жылых дамоў, 1 падлетак здзейсніў спробу суіцыду. На шчасце, усе непаўналетнія жывыя і здаровыя.
Бацькі павінны разумець, што дзіцячая бяспека – гэта перш за ўсё сукупнасць правілаў, па якіх жыве ўся сям’я і якія дазваляюць выхаваць у дзіцяці характар, засцерагчы яго ад здзяйснення неабдуманых учынкаў. Ад якасці выканання бацькамі прафілактычных і ахоўных мер залежыць бяспека дзяцей! Беражыце дзяцей!

 

Продолжить чтениеДарагія бацькі, будзьце пільныя падчас летніх канікул!

Следчы камітэт у чарговы раз нагадвае, аб неабходнасці выканання элементарных правілаў паводзін і мер бяспекі падчас адпачынку на вадзе

  • Не пакідайце маленькіх дзяцей адных ні на хвіліну;
  • Не купайцеся ў забароненых месцах;
  • Не заплывайце за буйкі;
  • Не купайцеся ля крутых абрывістых берагоў з моцнай плынню, у забалочаных месцах, у штармавое надвор’е і падчас навальніцы;
  • Не нырайце ў незнаёмых месцах;
  • Не пакідайце дзяцей без нагляду, як на беразе ракі, так і ў вадзе;
  • Не дазваляйце ўладкоўваць дзецям гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам ног і рук.

Продолжить чтениеСледчы камітэт у чарговы раз нагадвае, аб неабходнасці выканання элементарных правілаў паводзін і мер бяспекі падчас адпачынку на вадзе

3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі»

     3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі». Залатым эстафетным поспехам вызначыліся і нашы юнакі- Ягор Берашко, Кірыл Яшчук, Станіслаў Сцямасаў і Андрэй Літвіновіч. З першага этапу спартсмены захапілі лідарства і ўпэўнена фінішавалі першымі, прынёсшы ў скарбонку Беларусі яшчэ адно золата. Чатыры кругі па стадыёне хлопцы пераадолелі за 3:27.05. Віншуем! Андрэй, мы табой ганарымся!

 

Продолжить чтение3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі»

Мы помнім!

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім

Продолжить чтениеМы помнім!