Выдатнае свята для дзяцей у Дзень моладзі арганізавала адміністрацыя ААТ «Шані-аграпрадукт»
Галоўнымі героямі свята былі члены студатрада «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Вясёлыя конкурсы, запальныя песні і танцы, казачныя героі. Ну а потым адбылося дзейства, дзеля якога на дзіцячую пляцоўку прыйшлі дзеці — пенная вечарынка. Магутная гармата завуркатала і пачала выдаваць патокі пены, прыгожымі шматкамі клалася на галовы ўдзельнікаў вечарынкі. Здавалася, што надышла зіма і пляцоўка пакрылася снегам. Усіх ахапіла весялосць — рабяты гарэзавалі, танцавалі і літаральна купаліся ў пене. Усе прысутныя атрымалі мора яскравых і пазітыўных эмоцый. Выказваем падзяку дырэктару ААТ «Шані-аграпрадукт» Якімаўцу А.П. за цудоўнае свята для нашых навучэнцаў.