31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок
31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І. Г. і дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальнае выступленне бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. Шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах. Падзячныя лісты былі ўручаны самым актыўным бацькам і настаўнікам. Лепшыя навучэнцы школы ад ААТ «Шані-аграпрадукт» атрымалі грашовыя прэміі. Мы жадаем усім выдатнага летняга адпачынку, радасных момантаў, новых поспехаў і толькі правільных рашэнняў!