Мы не забудзем!
У 79-ую гадавіну Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць дзякуй прадзедам і дзядам за 79 гадоў мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Навучэнцы і педагагічны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.