Склад экзаменацыйных камісій для правядзення выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

Продолжить чтениеСклад экзаменацыйных камісій для правядзення выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе

Вучні 7-9,11 класаў наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны

Вучні 7-9,11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны. Фільм прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ахоплівае эпізоды баявых дзеянняў беларускіх партызан, дзякуючы якім стала магчымым паспяховае правядзенне аперацыі «Баграціён». Гэты фільм дапамагае ўявіць, што на самай справе перажыў наш народ падчас Вялікай Айчыннай вайны, колькі пакут выпала на долю мірных людзей, як мужна змагаліся прадстаўнікі ўсіх савецкіх народаў за мірную будучыню, як хацелася ўсім вярнуцца жывымі з вайны, але, на жаль, Перамога заваявана вялізнай цаной мільёнаў жыццяў.

 

Продолжить чтениеВучні 7-9,11 класаў наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны

Віншуем!

У мэтах падтрымкі ініцыятывы дзяцей і навучэнскай моладзі ўстаноў адукацыі раёна па ўдасканаленні грамадзянска — патрыятычнага і ідэйна — маральнага выхавання навучэнцаў, захаванню і памнажэнню культурнай спадчыны свайго краю, у рамках абласнога праекта «Памяць аб героях у сэрцы захаваем» прайшоў раённы этап абласной выставы — конкурс «Перамогу памятае Беларусь». У намінацыі «Салдат-пераможца» дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны навучэнец 4 класа Ханіла Яўгеній. Віншуем Яўгенія і педагога Ірыну Васільеўну!

Продолжить чтениеВіншуем!

Школа — тэрыторыя здароўя

У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» ў 4 класе прайшла гадзіна карысных парад «Здаровая кухня». Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ўяўлення дзяцей аб правільным харчаванні, працяг фарміравання пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Хлопцы і дзяўчаты зрабілі выснову аб тым, што ў сучасным свеце модна быць здаровым і весці актыўны лад жыцця.

 

Продолжить чтениеШкола — тэрыторыя здароўя

Мы помнім!

Вучні 1,3 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісава М.В. расказала дзецям аб стратах, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеМы помнім!

Нашы працаўнікі

Актыўна вядуцца работы на школьным вучэбна-доследным участку. Рабочыя зялёнага будаўніцтва высаджваюць кветкі на калекцыйны аддзел, адбіваюць дарожкі, паліваюць расаду ў цяпліцы.

Продолжить чтениеНашы працаўнікі

У шосты школьны дзень навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» з карысцю бавяць час на дзіцячай пляцоўцы.

Продолжить чтениеУ шосты школьны дзень навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» з карысцю бавяць час на дзіцячай пляцоўцы.

Праводзім вольны час у выхадныя з карысцю!

З мэтай выхавання ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі займальны экалагічны паход «На цудоўнай зямлі добра жывецца сям’і». Дзеці пазнаёміліся з дзіўнай прыродай лесу і яго насельнікамі, вучыліся выконваць правілы бяспечных паводзін, адказвалі на экалагічныя пытанні.

Вядома ж, які паход без рухомых гульняў, конкурсаў і спартыўных эстафет. Вучні паказалі свой спрыт, кемлівасць, знаходлівасць, шпаркасць і вытрымку. Цёплае сонечнае надвор’е дазволіла правесці экалагічны паход весела і цікава. 🌞👍👍👍

Продолжить чтениеПраводзім вольны час у выхадныя з карысцю!

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 8 снежня 2016 года  і штогод пачынаючы з 2017-га адзначаецца 26 красавіка. Дата яго правядзення была абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 млн чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

Каля 70 % радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыі Беларусі – забруджванню падвергнулася амаль чвэрць тэрыторыі краіны (23 %).

З 22 па 26 красавіка ў школьнай бібліятэцы для вучняў і настаўнікаў была арганізавана тэматычная выстава «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

         Прайшло 38 гадоў. Беларусь робіць якасны пераход ад краіны, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыля, да дзяржавы, якая назапасіла бясцэнны навукова-практычны, кіраўнічы вопыт. Абагульнены досвед нашай краіны ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы служыць усяму чалавецтву.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе