Памяць сэрца

   8 мая адбыўся раённы велапрабег «Памяць сэрца», прысвечаны 70 гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у якім прынялі ўдзел вучні школы. Перад стартам прабегу вучні школы з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады правялі мітынг ля помніка ў в. Шані, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця.

 

Продолжить чтениеПамяць сэрца

Кветкі Вялікай Перамогі

   Вучні школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Было зроблена 150 бутаньерак, якія ўпрыгожылі не толькі касцюмы школьнікаў, настаўнікаў і работнікаў школы, але і будуць падораны ўдзельнікам мітынгу, які адбудзецца 9 мая.

Продолжить чтениеКветкі Вялікай Перамогі

Маладыя педагогі

   Метадычны дзень пад назвай «Мы маладыя» днямі прайшоў у школе. Маладыя педагогі, якія толькі пачынаюць свой шлях, і тыя, хто працуе ў нашай школе першы год, запрасілі сваіх больш вопытных калег на свае адкрытыя ўрокі.

   З такой адказнай справай педагогі Шпарла Г. А., Жабрун Н. В., Чарэшка Г. У. справіліся дастойна, за што і атрымалі словы падтрымкі і адабрэння ад калег.

Продолжить чтениеМаладыя педагогі

Месячнік па добраўпарадкаванні

   У рамках месячніка па добраўпарадкаванні ў школе праведзены шматлікія працоўныя справы і акцыі.

   3 тысячы кветак высаджана на прышкольнай тэрыторыі, пабелены сквер і садовыя дрэвы.

   Работнікі школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні могілак сумесна з сельвыканкамам.

   Вучні навялі парадак ля помнікаў у в. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.

   На суботніку ўсёй школай шчыравалі на прышкольным участку.

Продолжить чтениеМесячнік па добраўпарадкаванні

70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…

   18 красавіка выпускнікі школы разам са сваім класным кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у раённай акцыі «Растите деревья во славу Великой Победы».

Продолжить чтение70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…

Дзень казачных герояў

   У суботу, 18 красавіка, вучняў школы запрасілі наведаць цудоўны свет казкі. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў літаратурнай гульні па творчасці А. Талстога  “Залаты ключык дзяцінства”. Вучні сярэдняга звяна падарожнічалі па краіне казак. А старэйшыя вучні  прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў “Казка майго дзяцінства”.

Продолжить чтениеДзень казачных герояў

Чарнобыльскі боль

   Напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вучні школы мелі магчымасць паглядзець відэафільмы «Звериная зона Чернобыля» і «25 лет Чернобылю».

Продолжить чтениеЧарнобыльскі боль

Акцыя па збору макулатуры

   Закончыўся вясенні  этап акцыі па збору макулатуры, які праходзіў пад дэвізам «Збяры макулатуру — зберажы дрэва». У ім прынялі удзел вучні ўсіх класаў.  Усяго было сабрана 1074 кг другаснай сыравіны. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні 4 класа.

 

Продолжить чтениеАкцыя па збору макулатуры