У ГА «БРСМ» папаўненне
Зусім нядаўна вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. 11 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны білеты членаў ГА «БРСМ».
Зусім нядаўна вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. 11 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны білеты членаў ГА «БРСМ».
11 снежня ў школу завітаў Віцебскі экалагічны цэнтр. Вясёлы паштальён Печкін расказаў дзецям аб розных экзатычных жывёлах, запрасіў да ўдзелу ў экалагічных гульнях і конкурсах.
З 20 лістапада па 4 снежня ў школе праходзілі дні Брэсцкай вобласці, прысвечаныя 75-годдзю з дня яе ўтварэння. У рамках гэтых дзён было праведзена шмат разнастайных мерапрыемстваў, на якіх вучні ўзнавілі свае веды аб мінулым Брэстчыны, пазнаёміліся з сучаснымі дасягненнямі ў розных яе галінах, памарылі аб яе будучыні. Гасцямі святочных мерапрыемстваў былі старшыня Шаняўскога сельскага Савета дэпутатаў Лапука С. І., майстар змены ААТ “Пружанскі льнозавод” Вярэніч К. І. і спецыяліст па ідэалогіі ААТ “Шані-аграпрадукт” Астапчык К. М., дзякуючы якім мерапрыемствы былі больш насычанымі і цікавымі.
У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафіліктыкі СНІД у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай праблеме.
Для вучняў пачатковых класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «СНІД. Што патрэбна ведаць?» Пачаткоўцы пазнаёміліся з жудаснай хваробай усёй планеты, а таксама атрымалі кансультацыю, як засцерагчыся ад гэтай бяды.
Вучні сярэдняга звяна наведалі гадзіну прафілактыкі «Як засцерагчыся ад бяды?»
Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна інфармавання «ВІЧ – СНІД: у чым праблема?» Вучні атрымалі кансультацыю на тэму: «Як засцерагчы сябе ад ВІЧ?»
У суботу, 29 лістапада, у школе прайшоў дзень творчасці.
Усе вучні школы з задавальненнем удзельнічалі ў КТС «Зімовыя фантазіі». Кабінеты, калідор былі ўпрыгожаны цудоўнымі званочкамі, елачкамі, сняжынкамі, якія выразалі не толькі навучэнцы, але і настаўнікі школы. У гэты дзень таксама працавала творчая майстэрня па вырабу Калядных вяночкаў. Вучні і настаўнікі школы праявілі багатую фантазію і творчыя здольнасці.
На мінулым тыдні школьнікі жылі тыднем беларускай мовы і літаратуры, які пачаўся з традыцыйнай лінейкі. Вучні 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны, старшакласнікі сустрэліся на літаратурным рынгу, дзе змагаліся за званне лепшага літаратуразнаўцы, якім стаў вучань 9 кл. Бяляеў Я.
У адзін з дзён вучні мелі магчымасць прайсці жыццёвымі пуцявінамі М.Лынькова з нагоды яго юбілею на літаратурнай гасцёўні “Голас сэрца і душы”.
У КВЗ “Папацей, грамацей” вучні паказалі не толькі свае веды, але і кемлівасць, знаходлівасць. А яшчэ школьнікі паўдзельнічалі ў конкурсе крыжаванак. Пачаткоўцы здзейснілі падарожжа па Краіне гукаў і літар.
Заключным акордам тыдня стала літаратурна-краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”.
Фінансавая граматнасць школьнікаў і вучнёўскай моладзі — важны сродак доўгатэрміновага аздараўлення сусветнай фінансавай сістэмы, эфектыўная мера забеспячэння павышэння стандартаў якасці жыцця і фінансавай бяспекі насельніцтва і будучых пакаленняў грамадзян.
27 лістапада для вучняў старшых класаў была арганізавана сустрэча з кансультантам Пружанскага аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» на тэму «Фінансавая граматнасць насельніцтва». У ходзе гутаркі старшакласнікі даведаліся з якога ўзросту можна аформіць грашовую картку, як можна граматна патраціць грошы, шмат іншай карыснай інфармацыі.
26 лістапада ў школе адбылася сустрэча вучняў старшых класаў з прадстаўніком Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучэнцаў пазнаёмілі са спецыяльнасцямі, якія можна набыць ва ўніверсітэце, формамі і тэрмінамі навучання, уступнымі іспытамі. А тым, хто жадае прайсці папярэднюю падрыхтоўку да іспытаў, прапануюць дзённыя, вячэрнія і кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы.
У Сусветны дзень адмовы ад курэння ўсе ўдзельнікі акцыі прапануюць хоць на імгненне забыць пра гэту шкодную звычку і падумаць пра сваё здароўе, бо карысці ад адмовы ад курэння больш, чым шкоды.
З мэтай далучэння школьнікаў да здаровага ладу жыцця днямі ў школе прайшла акцыя «А ты супраць курэння?» Вучнямі старэйшых класаў створаны калаж адпаведнай тэматыкі.
З мэтай працоўнага выхавання навучэнцаў і аховы навакольнага асяроддзя ў суботні дзень была праведзена акцыя «Чысты лес». А вучняў пачатковай школы запрасілі паўдзельнічаць у конкурсе агароднікаў.
Таксама ў гэты дзень працавалі спартыўныя групы па валейболе і лёгкай атлетыцы.