Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі

   На зямлі няма працы больш важнай, чым праца хлебаробаў, жывелаводаў, раслінаводаў — усіх тых, хто вырабляе натуральныя прадукты харчавання. Вучні школы з вялікім жаданнем і задавальненнем павіншавалі працаўнікоў ААТ «Шані-аграпрадукт» з іх прафесійным святам.

Продолжить чтениеДзень работнікаў сельскай гаспадаркі

Дзень спартыўнай гульні

   8 лістапада ў школе прайшоў Дзень спартыўнай гульні. Вучні мелі магчымасць пагуляць у футбол, валейбол. Малодшых школьнікаў запрасілі на турнір «Здаровы будзеш — усё здабудзеш». Вучні сярэдняга звяна завіталі ў творчую майстэрню, дзе атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як зберагчы сваё здароўе.

Продолжить чтениеДзень спартыўнай гульні

Аперацыя «Абеліскі»

   Добрай традыцыяй школы стала штогадовае правядзенне аперацыі «Абеліскі». Вучні 8-11 класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

   Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару і патрыятызму за родную краіну, дапамагаюць лепш зразумець нялёгкі подзвіг салдатаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вучаць паважаць творчую спадчыну знакамітых землякоў і аднавяскоўцаў.

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»

Цікава і пазнавальна

     У час канікулаў вучні 1 — 6 класаў нашай школы наведалі Дом рамёстваў у Пружанах.

  Цікавай і пазнавальнай стала сустрэча з майстрыхамі, якія займаюцца ткацтвам, салома- і бісерапляценнем, пляценнем з лазы.

   Вучні не толькі ўбачылі на свае вочы, як у карпатлівай працы нараджаюцца цудоўныя вырабы, але і паўдзельнічалі ў майстар-класе па саломапляценні.

   Наступным прыпынкам экскурсійнай групы стаў сквер, у якім знаходзіцца помнік, прысвечаны памяці воінаў-афганцаў. Уважліва слухалі вучні аповед І. М. Коверзневай пра подзвігі нашых землякоў; пра гісторыю стварэння гэтага памятнага месца.

Продолжить чтениеЦікава і пазнавальна

Да нас прыехаў цырк

  Захапляльная цыркавая праграма з вясёлымі і знаходлівымі клоўнамі, дрэсіраванымі жывёламі, спрытнымі гімнастамі чакалі ў адзін з канікулярных дзён вучняў пачатковых класаў у Палацы культуры       г. Пружаны.

   Прадстаўленне пакінула шмат яркіх уражанняў і падарыла ўсім добры настрой.

Продолжить чтениеДа нас прыехаў цырк

Канікулы — час экскурсій

   Найлепшы адпачынак у час канікул — гэта экскурсіі.

   Усе вучні з 1 па 11 клас мелі магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Драмлёва», на месцы спаленай фашыстамі вёскі, дзе ў страшных муках загінулі 286 мірных жыхароў, з якіх 124 дзіцяці.

   Пабывалі школьнікі на радзіме Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы, дзе наведалі гісторыка-краязнаўчы музей.

   Незабыўным для вучняў школы стала наведванне вядомага ў вобласці храма ў в. Хмелева і мужчынскага манастыра.

   Шмат яркіх эмоцый выклікала прафарыентацыйная сустрэча, якая была арганізавана для школьнікаў на Жабінкоўскім камбікормавым заводзе. Вучні маглі праназіраць за ўсім працэсам вырабу прадукцыі прадпрыемства.

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій

Адпачынак з карысцю

    29 кастрычніка вучні старшых класаў здзейснілі экскурсію ў Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж. Яны наведалі музей Перамогі, даведаліся шмат цікавага і новага пра герояў другой Сусветнай вайны Пружаншчыны, убачылі асабістыя рэчы лётчыка Кажадуба, маршала Жукава і іншых вядомых палкаводцаў. Не менш цікавым было наведванне этнаграфічнага музея. А яшчэ навучэнцы праглядзелі фільм аб УА “Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж”, наведалі аўдыторыі каледжа, пазнаёміліся з правіламі паступлення ў навучальную ўстанову.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю

Пачаліся канікулы

    Пачаліся канікулы, але для многіх вучняў наведванне школы прыносіць вялікае задавальненне. Так, 27 кастрычніка, пачаткоўцы наведалі КТС «Падарожжа па Беларусі». Пабываўшы разам з настаўніцай І. Р. Бяляевай ва ўсіх абластных цэнтрах краіны, вучні вярнуліся з набытымі аб гэтых мясцінах ведамі дадому.

  Педагог-арганізатар А. Г. Каляда запрасіла школьнікаў паўдзельнічаць у гульні «Інтэлектуальны аўкцыён». Дзеці з захапленнем адказвалі на пытанні, шукалі выйсце з пэўных сітуацый, даведваліся шмат цікавага.

Продолжить чтениеПачаліся канікулы

Суботні дзень

     Суботні дзень, 25 кастрычніка, быў накіраваны на прафарыентацыйнае выхаванне падрастаючага пакалення.

     Для вучняў 1 — 4 класаў праводзілася пазнавальная гульня «Кухарская справа — не рамяство, а мастацтва». І. М. Коверзнева прапанавала вучням  паглядзець відэазапіс, у якім расказвалася пра прафесію кухара.

      На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях «Партрэт», «Адгадай на смак», «Чацвёрты лішні». У рубрыцы «А ці ведаеце вы, што…» пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сталовых прыбораў і некаторых страў.

  Вучні сярэдняга звяна наведалі  гадзіну разважання «Твая будучая прафесія». Г. А. Менжынская пазнаёміла падлеткаў з прафесіямі, найбольш запатрабаванымі ў нашым раёне. Таксама вучні даведаліся пра ўстановы адукацыі, у якіх можна атрымаць гэтыя прафесіі.

    Дапамогу ў рашэнні задач па матэматыцы аказала вучням 4 класа І. Р. Бяляева.

Продолжить чтениеСуботні дзень