Аб аплаце за карыстанне падручнікамі

    Кошт камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе:

Для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя

праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, незалежна ад формы ўласнасці

Клас Кошт камплекта Сума аплаты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі
       I клас 71 399 35 700
      II клас 56 507 28 300
    III клас 108 468 54 200
    IV клас 118 016 59 000
     V клас 144 598 72 300
    VI клас 88 638 44 300
   VII клас 94 812 47 400
 VIII клас 96 550 48 300
   IХ  клас 135 092 67 500
    Х  клас 167 403 83 700
   ХI  клас 167 040 83 500
Продолжить чтениеАб аплаце за карыстанне падручнікамі

Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны…

   …пад такой назвай прайшоў першы ўрок навучальнага года ва ўсіх класах школы. Правядзенне ўрокаў спрыяла фарміраванню ў вучняў  грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў школьнікаў пачуцця гонару за герояў нашай краіны.

      Гучалі цудоўныя вершы і песні ваенных гадоў.

      А словы асаблівай пашаны былі аддадзены героям-пераможцам.

Продолжить чтениеСпасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны…

Зноў паклікала школа

      1 верасня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і старшыня Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапука.  Прадстаўнік  ААТ «Шані-аграпрадукт» С. В. Зелянееў  уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы.

      Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і  вучняў, і шматлікіх гасцей свята.  А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».

 

Продолжить чтениеЗноў паклікала школа

Міністэрства адукацыі паведамляе…

…што ў 2014/2015 навучальным годзе да выкарыстання дапускаюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі тыпаграфіямі. Галоўнае патрабаванне — гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзённікаў навучэнцаў у адукацыйным працэсе няма.

08.08.2014 № 05-21/175

Продолжить чтениеМіністэрства адукацыі паведамляе…

Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2014/2015 навучальным годзе

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць 2014/2015 навучальнага года для навучэнцаў ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, устанаўліваецца з 1 верасня 2014 г. па 30 мая 2015 г. Навучальныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2014 г. па 29 мая 2015 г.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2014 г.  па 25 кастрычніка 2014 г.;

другая – з 3 лістапада 2014 г.  па 27 снежня 2014 г.;

трэцяя – з 12 студзеня 2015 г.  па 21 сакавіка 2015 г.;

чацвёртая – з 30 сакавіка 2015 г.  па 30 мая 2015 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 26 кастрычніка 2014 г.  па 2 лістапада 2014 г. уключна;

зімовыя – 15 дзён з 28 снежня 2014 г.  па 11 студзеня 2015 г.  уключна;

вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка 2015 г.  па 29 сакавіка 2015 г.  уключна;

летнія – 93 дні  з 31 мая 2015 г.  па 31 жніўня 2015 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 79  дзён з 14 чэрвеня 2015 г. па 31 жніўня 2015 г. уключна.

Продолжить чтениеАб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2014/2015 навучальным годзе

Дзелавы стыль аддзення

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапануе інфармацыю аб выкарыстанні аддзення дзелавога стылю навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе

Продолжить чтениеДзелавы стыль аддзення

Сцежкамі роднага краю

  З мэтай азнаямлення падрастаючага пакалення з гісторыяй роднага краю і ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня вучні 3 класа разам са сваім класным кіраўніком Бяляевай І. Р.  здзейснілі паход па маршруце Шані-Шубічы-Плябанцы-Шані.

 Яны сустрэліся з ветэранам педагагічнай працы, настаўніцай Бабрук Еўдакіяй Уладзіміраўнай, якая паведаміла пра шэраг гістарычных падзей, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Шубічы. Вучні пабывалі ля хаты, у якой хаваўся ад ворага партызан Мікола Засім, імя якога носіць наша школа. Таксама адбылася сустрэча з  Бабрук Марыяй Аляксандраўнай, вязнем ВАв. Жанчына расказала, як давялося цяжка працаваць, як адносіліся да такіх, як яна, гаспадары, як да іх прыйшло чаканае вызваленне.

  Далей шлях вучняў прайшоў праз лясны масіў да в. Плябанцы.   Ля помніка, прысвечанага абаронцам 30-й танкавай дывізіі, вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю

У добры шлях

       Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены. 

    7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 12 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Талакнянік Вікторыя, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Продолжить чтениеУ добры шлях