Акцыя «Дом без насілля»

      З 16 па 30 красавіка ў нашай школе праводзілася акцыя «Дом без насілля».  Вучні 9 — 11 класаў наведалі пазнавальную гадзіну «Мой дом — мая крэпасць», паўдзельнічалі ў адкрытым мікрафоне «Дом без насілля», абмеркавалі пытанні на тэму «Як абараніцца ад дамашняга насілля?». Пачаткоўцам была прапанавана гульня «Мае пачуцці».

      Для вучняў сярэдняга звяна праведзены гадзіны інфарміравання «Дзе знайсці дапамогу?».

      У рамках акцыі ў школе аформлены інфармацыйны стэнд «Дом без насілля».

Продолжить чтениеАкцыя «Дом без насілля»

70-годдзю вызвалення прысвячаецца

    З 3 па 29 красавіка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна праводзіцца выстава-конкурс малюнкаў «Ваша перамога — наша свабода», прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучаніцы нашай школы Макарук Ганна, Бова Кацярына і Ніпарка Ганна падрыхтавалі работы ў намінацыі «Мастацкі партрэт ветэрана».
Жадаем поспехаў!
Продолжить чтение70-годдзю вызвалення прысвячаецца

Дом без насілля

      З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх пластоў насельніцтва да праблем насілля ў сям’і, тлумачэння неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з 16 па 30 красавіка ва ўстановах адукацыі праводзіцца раённая акцыя “Дом без насілля”.

       Задачы правядзення прафілактычнай акцыі:

— давесці да грамадзян інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у рашэнні праблем насілля ў сям’і, палажэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў»;

— прыняць меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія здзяйсняюць насілле ў сям’і.

 

Продолжить чтениеДом без насілля

Эканомія і беражлівасць

     У суботу, 5 красавіка, адбылося пасяджэнне пазнавальнага клуба «Будзем эканомнымі і беражлівымі» з удзелам вучняў 9 — 11 класаў. 

        На пасяджэнні вучні зрабілі выснову, што чалавецтва прыйшло да той рысы, калі ад разумнага рашэння многіх людзей і кожнага з нас залежыць будучае нашай краіны.

     Старшакласнікі прапанавалі 12 правілаў, неабходных для зберажэння вады. Акрамя таго, вучні дамовіліся правесці акцыю «Чысты вадаём».

Продолжить чтениеЭканомія і беражлівасць

Да Сусветнага дня здароўя

      5 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў школе праводзілася фізкультурна-аздараўленчае свята «У рытме здароўя». Свята прайшло ў выглядзе спартландыі. Хоць надвор’е і не спрыяла, але вучні атрымалі вялікі зарад бадзёрасці, энергіі і добрага настрою. 

Продолжить чтениеДа Сусветнага дня здароўя

Прафілактычная акцыя «СТОП-СПАЙС»

      Правядзенне мерапрыемстваў у рамках акцыі “СТОП-СПАЙС”  накіравана на папярэджванне распаўсюджвання наркатычных сродкаў,  псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у маладзёжным  асяроддзі. Аб мерапрыемствах,   праведзеных у школе ў рамках дадзенай акцыі,  паведамлялася раней.

Продолжить чтениеПрафілактычная акцыя «СТОП-СПАЙС»

Запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях

      27 сакавіка вучні 1 – 5 класаў наведалі Пружанскі аддзел па надзвычайных сітуацыях. З цікавасцю разглядалі экспанаты музея, слухалі аповед пра мінулае і сучаснае службы выратавання.

      Кожны вучань з задавальненнем прымяраў касцюм пажарнага. Але найбольш дзецям спадабалася тэхніка.

Продолжить чтениеЗапрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях

Падарожжа па родным краі

      27 сакавіка вучні 8 класа наведалі горад Брэст. У ВК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” і “Зімовы сад” БрДУ імя А. Пушкіна яны даведаліся пра гісторыю развіцця нашага роднага краю, убачылі старажытны посуд, аддзенне, пазнаёміліся з раслінамі розных кліматычных зон.

Продолжить чтениеПадарожжа па родным краі

Наша спадчына

    27 сакавіка вучні 5 – 7 класаў наведалі “Замкавы дварцовы комплекс Сапегаў”. Дзеці мелі магчымасць дакрануцца да спадчыны беларускага народа, пазнаёміцца з родам  Сапегаў.  Пераходзячы з залы ў залу, вучні даведаліся шмат новага і цікавага.

Продолжить чтениеНаша спадчына