Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце.
Гасцямі школы ў гэтыя дні сталі прадстаўнікі мясцовай улады, члены выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікі ААТ “Шані-аграпрадукт”.
Інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы, гадзіны-роздумы, выставы і прэзентацыі былі аб’яднаны адзінай тэмай.
На ўсіх мерапрыемствах вялася сур’ёзная размова аб дасягненнях не толькі Беларусі ў цэлым, а найперш нашага раёна. Тэматычныя блокі “Наш край – наш гонар”, “Пружаншчына развіваецца”, “Сённяшні дзень “Шані-аграпрадукт” прадставілі як самі вучні, так і прадстаўнік планава-эканамічнай службы ААТ “Шані-аграпрадукт” І. Б. Страдомская.
Цікавай і змястоўнай была сустрэча старшакласнікаў з кандыдатам у дэпутаты Шаняўскога сельскага Савета, эканамістам ААТ “Шані-аграпрадукт”, выпускніцай школы Талакнянік А. Я.
Аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі расказала член выбарчай камісіі А. М. Ярмашэвіч.
З цікавасцю вучні пазнаёміліся з выставай “Чым можа ганарыцца Пружаншчына”.
Пяцікласнікі пад кіраўніцтвам А. В. Вашчук паразважалі над пытаннем “Колькі каштуе бясплатна?”
У гонар свята будынак школы расквеціў Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь.
Святкуем Дзень Канстытуцыі разам!