З перамогай!

      Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Сярод пераможцаў у намінацыі «малюнак» вучаніца 8 класа нашай школы Бова Кацярына.

SAM_3796

Віншуем, Каця!

Далейшых табе поспехаў!

Продолжить чтениеЗ перамогай!

Тыдзень матэматыкі

    З 24 лютага па 01 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень матэматыкі. Пачаўся ён з агульнашкольнай лінейкі, на якой настаўнікі матэматыкі пазнаёмілі з планам тыдня, вучні праінсцэніравалі матэматычныя міні-сцэнкі, прачыталі вершы.

      На працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах.

    Вучні 5, 6, 7  класаў прынялі ўдзел у гульні «Брэйн-рынг» і конкурснай праграме «Матэматычнае кафэ».

      Старшакласнікі спаборнічалі і ў інтэлектуальнай гульні «Свая гульня».

      Вучняў пачатковых класаў запрасілі на гульнёвую праграму «Востраў скарбаў» і «Свята першага дзясятка».

 

Продолжить чтениеТыдзень матэматыкі

Нас стала больш

      Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» нашай школы ў гэтым годзе папоўнілася 7 новымі членамі.

          На сходзе пярвічнай арганізацыі членскія білеты ім уручылі дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і сакратар пярвічкі В. Бармута.

        У адрас «навічкоў» прагучалі словы віншаванняў і пажаданняў поспехаў у вучобе і актыўнай грамадзянскай дзейнасці.

Продолжить чтениеНас стала больш

У гонар беларускіх алімпійцаў

      26 лютага ў школе праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя алімпійцам-2014.

      Вучні кожнага класа ўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў «Маё пісьмо алімпійцу».

      У конкурсе дзіцячых вырабаў «Мой падарунак алімпійцу» удзельнічалі як самыя старэйшыя вучні, так і пачаткоўцы.

  Імі падрыхтаваны работы ў тэхніцы «дэкупаж», жывапіс, аплікацыя, бісерапляценне, арыгамі, работы з пластыліну.

Продолжить чтениеУ гонар беларускіх алімпійцаў

Упрыгожым школьны двор

       У час веснавых канікул у школе дзейнічае працоўны атрад, у склад якога ўвайшлі вучні 10 класа. Пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак працуюць па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.

   Членамі працоўнага атрада будзе высаджана каля сотні дэкаратыўных кустарнікаў, расада шматгадовых і аднагадовых кветак.

Продолжить чтениеУпрыгожым школьны двор

70-годдзю вызвалення прысвячаем…

      Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся агляд строю і песні. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

      На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

     І ўсё ж ІІІ месца было аддадзена вучням 7 і 10 класаў, ІІ — вучням 5 класа, а перамогу святкавалі адзінаццацікласнікі.

    Лепшым камандзірам журы назвала Тунчык Настассю з 7 класа. А пазаконкурснае выступленне вучняў 3 і 4 класаў выклікала бурныя апладысменты ў прысутных.

Продолжить чтение70-годдзю вызвалення прысвячаем…

Родная мова — наш скарб

        21 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

      Вучні 7 — 9 класаў сталі ўдзельнікамі праграмы «Разумнікі і разумніцы», а малодшыя школьнікі прынялі актыўны ўдзел у вусным часопісе «Гучы, маё роднае слова». 

      Тым часам старэйшыя класы таксама не засталіся ў баку, прыняўшы ўдзел у конкурсе эрудытаў «Роднае слова — вечнасці след». Падчас захапляльнага падарожжа па краіне Мовазнавіі вучні 10 — 11 класаў адгадвалі рэбусы, даведаліся шмат новага аб паходжанні слоў, тлумачылі прыказкі і прымаўкі шляхам пантамімы, а таксама спявалі песні.

Продолжить чтениеРодная мова — наш скарб

Экскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

      19 лютага, у час дадатковых канікул, вучні 1-2 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Тарасавай М. Б. і Шпарла Г. А. наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык».

      Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

Неверагодныя фантазіі

       Усе навуковыя адкрыцці пачынаюцца з самых неверагодных фантазій. Менавіта таму навучэнцы нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах  рознага маштабу.

     Члены гуртка «Умелыя ручкі» (кіраўнік Тарасава М. Б.) падрыхтавалі калектыўную работу «Каб у хату не прыйшла бяда», а Бова Кацярына, навучэнка 8 класа, падрыхтавала індывідуальную работу «Згарэць не дадзім» (кіраўнік Ханіла В. С.) на раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей».

     Ніпарка Ганна, навучэнка 3 класа, падрыхтавала работу «Мары будучыні» (кіраўнік Бяляева І. Р.) для ўдзелу ў конкурсе малюнкаў «Навука вачамі дзяцей», які праводзіцца Паркам высокіх тэхналогій і Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы кампаніі Hewlett-Packard.

Продолжить чтениеНеверагодныя фантазіі

Абмен вопытам

      У бягучым навучальным годзе ў школе абагульняецца вопыт настаўніка фізікі Семянчук В. М. па тэме «Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках фізікі даследчым метадам». Валянціна Мікалаеўна неаднаразова дзялілася вопытам сваёй работы на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізіка-матэматычнага цыкла, на педагагічным савеце, нарадах пры дырэктару. А 18 лютага педагогі школы мелі магчымасць  пазнаёміцца з вопытам Валянціны Мікалаеўны па дадзенай тэме, наведаўшы ўрок фізікі ў 9 класе па тэме «Віды сіл трэння. Сілы супраціўлення асяроддзя».

Продолжить чтениеАбмен вопытам