Шануем старасць
Да Дня састарэлых людзей праводзілася акцыя “Дабрыня”. Піянеры, члены атрада “Міласэрнасць” наведалі адзінока пражываючых былую настаўніцу – пенсіянерку Сцяпанаву М. М. і Бабрук Н. А., якая з’яўляецца малалетнім вязнем фашызму.
Да Дня састарэлых людзей праводзілася акцыя “Дабрыня”. Піянеры, члены атрада “Міласэрнасць” наведалі адзінока пражываючых былую настаўніцу – пенсіянерку Сцяпанаву М. М. і Бабрук Н. А., якая з’яўляецца малалетнім вязнем фашызму.
Поздравим всех учителей
Мы с праздником сегодня.
Призвание – учить детей,
Нет дела благородней.
Ваш выбор жизненный таков,
И вы не можете иначе,
Хороших вам учеников,
Здоровья, счастья и удачи!
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло ў першакласнікаў. Да іх у госці завітаў сам Доктар Айбаліт, які даў вучням слушныя парады.
Свята прайшло ў форме падарожжа па школьных прадметах. Кожны ўдзельнік свята атрымаў невялікі падарунак.
28 верасня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
Дзень правазнаўства
10.00 — 11.00
Конкурсная праграма “Прававы эрудыт” (1 — 4 кл.)
10.00 — 11.00
Прававы конкурс “Юны дэтэктыў” (5 — 7 кл.)
10.00 — 11.00
Літаратурная гадзіна “Непрыдуманыя гісторыі аб прыгажосці чалавечых учынкаў”
(8 — 11 кл.)
13.00 — 14.00
Прававы клуб гульні “У свеце правоў чалавека” (5 — 11 кл.)
23 верасня ў школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Члены лектарскай групы сумесна з настаўнікам гісторыі Якімавец С. А. падрыхтавалі для вучняў шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі.
З 17 па 21 верасня ў школе праходзіў Тыдзень міру.
21 верасня праводзілася аперацыя «Абеліскі». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» наводзілі парадак каля помніка ахвярам фашызму ў в. Шані, наведалі і ўсклалі кветкі на магілу ў в. Засімавічы, дзе былі перазахаваны астанкі чырвонаармейцаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Да Міжнароднага дня міру праводзіўся конкурс малюнкаў на асфальце. У конкурсе прынялі ўдзел усе жадаючыя вучні класаў.
Традыцыйна 13 верасня быў праведзены збор піянерскай дружыны «Мы — піянеры!»
На зборы былі абмеркаваны надзённыя справы, а яшчэ піянеры гулялі ў гульню «Піянерская мазаіка». Удзельнікамі былі атрады 5, 6, 7 класаў. Перамогу атрымалі сямікласнікі.
Менингококковая инфекция и ее профилактика.
ПАМЯТКА ДЛЯ НАСЕЛЕНИЯ
Менингококковая инфекция занимает важное место в инфекционной патологии и продолжает оставаться актуальной для Республики Беларусь.
Это определяется:
легкостью распространения заболевания, в основном воздушно-капельным путем — при кашле, чихании, разговоре, при достаточно тесном и продолжительном общении;
первичная симптоматика менингококковой инфекции нередко схожа с проявлениями других острых респираторных инфекций (ОРИ), что порой затрудняет диагностику заболевания;
высокой пораженностью больных генерализованной формой;
тяжелым клиническим развитием заболевания;
достаточно высокой летальностью и смертностью;
опасностью заболевания в том, что оно может развиваться в считанные часы и даже минуты, так называемые «молниеносные» формы заболевания, и спасти больного удается не всегда;
чаще болеют дети до 3-летнего возраста.
Тыдзень беларускага пісьменства завяршыўся ў шосты школьны дзень днём кнігі.
Старшакласнікі пабывалі ў літаратурнай гасцёўні «А творы льюцца з сэрца», гаспадыняй якога была маладая паэтэса І. Зорко, настаўніца беларускай і нямецкай мовы.
Вучні здзейснілі «Падарожжа ў Чытай-горад», паўдзельнічалі ў турніры знаўцаў «Свет кнігі», а яшчэ правялі працоўную акцыю «Кніжкіна бальніца».
Дзень супрацьпажарнай бяспекі прайшоў у школе 6 верасня.
У ходзе дня былі праведзены супрацьпажарныя гутаркі, арганізаваны прагляд відэаролікаў «Беражы сябе», «Адзіны нумар», «Пажарны апавяшчальнік» і іншыя.
Усёй школай правялі адпрацоўку плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок, адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.