Вучацца педагогі
1 сакавіка ў школе прайшоў адкрыты мікрафон «Роля класнага кіраўніка ў павышэнні матывацыі да навучання».
1 сакавіка ў школе прайшоў адкрыты мікрафон «Роля класнага кіраўніка ў павышэнні матывацыі да навучання».
1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам .
Праблема барацьбы з наркотыкамі з’яўляецца адной з найболей актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі.
Cамымі эфектыўнымі мадэлямі прафілактыкі лічацца розныя варыянты мадэлі фарміравання неабходных жыццёвых навыкаў. Адзначана, што некаторыя дзеці, нават калі яны падвяргаюцца шматлікім фактарам рызыкі, не ўжываюць наркотыкі і алкаголь. Даследаванні паказваюць, што ад гэтага іх утрымлівае цэлы шэраг ахоўных жыццёвых навыкаў і ўмоў: пачуццё гумару, унутраны самакантроль, мэтанакіраванасць, важнасць узаемаадносін, прыхільнасць да законаў і норм грамадства, школы, сямейных стандартаў, якія выключаюць ужыванне алкаголю і наркотыкаў.
3 сакавіка для вучняў школы арганізуецца экскурсія ў
музей абароны Брэсцкай крэпасці і 5 форт.
Ад’езд ад школы ў 08.00.
Конкурсам інсцэніраванай песні «Песня ў ваенным шынялі» ў школе завяршыўся месячнік патрыятычнага выхавання. Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах: 3 — 6, 7 — 11 класы.
Усе класы надзвычай творча падышлі да падрыхтоўкі. Інсцэніраваліся як творы часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і напісаныя ў наш час. Сур’ёзныя, драматычныя творы змяняліся вясёлымі і нават сатырычнымі песнямі.
Журы, у склад якога ўваходзілі работнікі сельскага клуба, былыя вайскоўцы, настаўнікі, лепшым назвала выступленне вучняў 4 класа з песняй «Балада аб партызанцы Галіне» (1 група), выступленне 10 класа з песняй «Барон фон дэр Пшык» (2 група).
21 лютага, у адзіны дзень прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму адбылася прэзентацыя новага стэнда «Дарожная азбука», якую па ўласнай ініцыятыве падрыхтавалі вучні 11 класа.
Спадзяёмся, што цікавая інфармацыя, змешчаная на стэндзе, перасцеражэ вучняў ад неабачлівых паводзін на дарозе.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшла гадзіна беларускай мовы «Любіце роднае слова», у якой прынялі ўдзел вучні 9 — 11 класаў. Старшакласнікі практыкаваліся ў красамоўстве, складалі гумарыстычныя гісторыі, спявалі песні, пазнавалі нязведанныя пласты багатай беларускай лексікі. Дзякуючы намаганням маладога настаўніка Зорко І. А. і актыўнаму ўдзелу вучняў, мерапрыемства атрымалася цікавым і захапляльным.
Развіццё ў вучняў агульнавучэбных уменняў і навыкаў адыгрывае важную ролю ў стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання.
20 лютага ў школе прайшоў семінар-практыкум з удзелам маладых педагогаў «Работа настаўніка па фарміраванні вучэбна-інфармацыйных уменняў і навыкаў».
Днямі вучні школы ў чарговы раз сустрэліся з прадстаўнікамі Пружанскага раённага аддзела МНС. Выступленне старшага інспектара Дыдышкі В. А. вучні слухалі з вялікай цікавасцю, а кадры, знятыя на месцах пажараў, уразілі дзяцей.
Зусім нядаўна вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. 12 лютага ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны білеты членаў «БРСМ».
8 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, прайшоў збор піянерскай дружыны імя Марата Казея «Мы будзем помніць». Старонкі біяграфій юных герояў яшчэ раз былі ўзгаданы на зборы. З асаблівым гонарам піянеры расказвалі пра подзвіг нашага земляка Ціхана Барана. Памяць юных герояў была ўшанавана хвілінай маўчання.
Прынята рашэнне наведаць родную вёску Ціхана Барана, аформіць буклет «Юныя героі».