Пачаўся тыдзень працоўнага навучання
З 14 па 19 студзеня ў школе праходзіць тыдзень працоўнага навучання, які пачаўся з урачыстай лінейкі «Праца ўпрыгожвае чалавека».
15 студзеня ўсе класы школы сталі ўдзельнікамі конкурсу «Птушыная сталоўка».
З 14 па 19 студзеня ў школе праходзіць тыдзень працоўнага навучання, які пачаўся з урачыстай лінейкі «Праца ўпрыгожвае чалавека».
15 студзеня ўсе класы школы сталі ўдзельнікамі конкурсу «Птушыная сталоўка».
Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі, у якім прынялі ўдзел 13 школ раёна.
У намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы прапагандысцкай работы знешняй атрыбутыкі і сімволікі ў ідэйна-выхаваўчай рабоце» наша школа заняла 3 месца. Перад намі толькі СШ № 5 і гімназія.
А некалькімі тыднямі раней мы сталі лепшымі ў раённым этапе абласнога конкурсу «Школа аграгарадка — школа выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, маральнасці.
Віншуем!
Суботні дзень удзельнікі драматычнага гуртка правялі за падрыхтоўкай да фестывалю-конкурсу «Радавод».
Да ведама вучняў 1 — 11 класаў!
Праводзіцца раённы конкурс дзіцячых работ »Няхай будзе вам цёпла, бы у бацькавай хаце».
Тэрмін правядзення: з 8 студзеня па 12 красавіка 2013г.
Намінацыі конкурсу:
Конкурс дзіцячага малюнка і жывапісу;
Конкурс сацыяльных ролікаў.
Для того, чтобы направить нам электронное обращение, заполните данную форму
и отошлите на адрес электронный почты: sheni-school@pruzhany.by
Фамилия, имя, отчество: __________________________________________
________________________________________________________________
Почтовый адрес (адрес места жительства (места пребывания) и (или) места работы (учебы))*
________________________________________________________________
__________________________________________________________________
Адрес электронной почты: ___________________________________________
Фамилия, имя, отчество лица, уполномоченного в установленном порядке подписывать обращения (только для юридических лиц)
Текст обращения:
Примечание: все поля данной формы обязательны для заполнения, незаполненное обращение рассмотрено не будет.
4 студзеня 2013 года прайшло пасяджэнне педагагічнага савета школы, на якім было разгледжана пытанне «Аб ролі агульнавучэбных уменняў і навыкаў у стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання».
Інтэрактыўныя прыёмы і формы работы забяспечылі высокую актыўнасць педагогаў школы. Намечаны перспектывы работы ўстановы адукацыі па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў.
З мэтай прыцягнення моладзі да алімпійскага руху, далучэння да ідэалаў і каштоўнасцей алімпізму, прапаганды алімпійскага руху праводзіўся раённы конкурс вымпелаў на тэму «Зімовыя Алімпійскія гульні «Сочы-2014» і «Чэмпіянат свету па хакеі «Мінск-2014». У намінацыі «Чэмпіянат свету па хакеі «Мінск-2014» перамог вучань нашай школы Бяляеў Яўгеній.
Віншуем!
31 снежня вучні і педагогі школы сталі ўдзельнікамі святочнай навагодняй праграмы ў сельскім клубе.
Казачныя героі ў выкананні Н. Радзіончык, І. Бяляевай, вядучая М. Вашчук парадавалі шматлікіх гасцей свята. Песні ў выкананні юных спевакоў успрымаліся на «ўра».
Дарагія вучні, настаўнікі, паважаныя бацькі і госці нашага сайта!
Апошнія дні года заўсёды напоўнены светлымі надзеямі і чаканнямі. Няхай жа Новы год ажыццявіць вашы запаветныя мары, прынясе толькі радасныя і шчаслівыя дні. Няхай удача і поспех заўсёды будуць вашымі спадарожнікамі. Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, дабрабыту, светлага і радаснага свята.
Вясёлым і захапляльным быў ранішнік «Чароўны Новы год». Малодшыя школьнікі сустрэліся не толькі з Дзедам Марозам і Снягуркай, але і з Ноччу, Месяцам, Ветрам, Снегавіком і іншымі казачнымі героямі. Танцы, гульні, карагоды… Для суму не было месца.
Навагодні вечар, падрыхтаваны ўдзельнікамі драматычнага гуртка, стаў сапраўдным святам для старшакласнікаў. Яркія інтэрмедыі, розыгрышы, конкурсы захапілі ўсіх. Свята стварылі самі.