Школа святочная…
Напярэдадні Новага года ў школе праведзена КТС «Майстэрня Дзеда Мароза». Вынік яе работы — святочнае ўбранне вокнаў школы.
Напярэдадні Новага года ў школе праведзена КТС «Майстэрня Дзеда Мароза». Вынік яе работы — святочнае ўбранне вокнаў школы.
Днямі завяршыўся школьны конкурс «Малады настаўнік», у якім прынялі ўдзел 4 маладыя педагогі школы.
Пераможцай конкурсу стала настаўніца фізічнай культуры Капіца Ірына Cяргееўна.
Віншуем з перамогай !!!
Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 10 вучняў школы.
Вучаніца 11 класа Радзіончык Наталля заваявала Дыплом 1 ступені па грамадазнаўстве (настаўнік С. А. Якімавец) і Дыплом 2 ступені па беларускай мове (настаўнік А. М. Ярмашэвіч).
Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана вучаніца 10 класа Макарук Ганна, якая ўдала выступіла на алімпіядзе па абслугоўваючай працы (настаўнік В. С. Ханіла).
Віншуем!!!
26 кастрычніка прайшла аперацыя «Чысты двор». Дружная і зладжаная праца вучняў і настаўнікаў — і школьны двор сапраўды стаў чыстым…
20 кастрычніка група вучняў школы наведала Мірскі і Нясвіжскі замкі. Архітэктурныя комплексы ўразілі школьнікаў сваёй веліччу і прыгажосцю, а праведзеныя экскурсіі былі надзвычай цікавымі і пазнавальнымі. Перапоўненыя эмоцыямі, вучні вярнуліся ў школу. Сваімі ўражаннямі яны дзяліліся з астатнімі вучнямі. Па просьбе навучэнцаў арганізуецца яшчэ адна экскурсія ў Мір і Несвіж, якая будзе праведзена сумесна з вучнямі Шчарчоўскай СШ. Дата правядзення экскурсіі — 03.11.2012 г. Ад’езд ад будынка школы ў 06.30.
Завяршыўся восеньскі этап акцыі па збору макулатуры, які праходзіў пад дэвізам «Збяры макулатуру — зберажы дрэва». У акцыі прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў. Вучнямі школы было сабрана 600 кг другаснай сыравіны. Асабліва вызначыліся ў акцыі вучні 7 класа, якія сабралі 11, 9 кг з разліку на аднаго вучня.
Усяго ў 2012 годзе вучнямі школы сабрана 1720 кг макулатуры, а гэта значыць, што кожны вучань сабраў у сярэднім 17, 7кг. Так трымаць!
Победители награждены Грамотами отдела образования Пружанского райисполкома. Их работы направлены для участия в областном конкурсе детского рисунка «Моё будущее – безопасность труда моих родителей».