«Песня ў ваенным шынялі»

     Конкурсам інсцэніраванай песні «Песня ў ваенным шынялі» ў школе завяршыўся месячнік патрыятычнага выхавання.  Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах: 3 — 6, 7 — 11 класы.

      Усе класы надзвычай творча падышлі да падрыхтоўкі. Інсцэніраваліся як творы часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і напісаныя ў наш час. Сур’ёзныя, драматычныя творы змяняліся вясёлымі і нават сатырычнымі песнямі.

     Журы, у склад якога ўваходзілі работнікі сельскага клуба, былыя вайскоўцы, настаўнікі, лепшым назвала выступленне вучняў 4 класа з песняй «Балада аб партызанцы Галіне» (1 група), выступленне 10 класа з песняй «Барон фон дэр Пшык» (2 група).

SAM_1001SAM_1033

SAM_1018SAM_1027

Продолжить чтение«Песня ў ваенным шынялі»

Вывучайце дарожную азбуку

      21 лютага,  у адзіны дзень прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму адбылася прэзентацыя новага стэнда «Дарожная азбука», якую па ўласнай ініцыятыве падрыхтавалі вучні 11 класа.

SAM_0886

      Спадзяёмся, што цікавая інфармацыя, змешчаная на стэндзе, перасцеражэ вучняў ад неабачлівых паводзін на дарозе.

Продолжить чтениеВывучайце дарожную азбуку

Міжнародны дзень роднай мовы

       У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшла гадзіна беларускай мовы «Любіце роднае слова», у якой прынялі ўдзел вучні 9 — 11 класаў. Старшакласнікі практыкаваліся ў красамоўстве, складалі гумарыстычныя гісторыі, спявалі песні, пазнавалі нязведанныя пласты багатай беларускай лексікі. Дзякуючы намаганням маладога настаўніка Зорко І. А. і актыўнаму ўдзелу вучняў, мерапрыемства атрымалася цікавым і захапляльным.

SAM_0982SAM_0989

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы

Метадычная работа

       Развіццё ў вучняў агульнавучэбных уменняў і навыкаў адыгрывае важную ролю ў стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання.

      20 лютага ў школе прайшоў семінар-практыкум з удзелам  маладых педагогаў «Работа настаўніка па фарміраванні вучэбна-інфармацыйных уменняў і навыкаў».

SAM_0939SAM_0943

 

Продолжить чтениеМетадычная работа

Вучымся пажарнай бяспецы

      Днямі вучні школы ў чарговы раз сустрэліся з прадстаўнікамі Пружанскага раённага аддзела МНС. Выступленне старшага інспектара Дыдышкі В. А. вучні слухалі з вялікай цікавасцю, а кадры, знятыя на месцах пажараў, уразілі дзяцей.

SAM_0930SAM_0936

SAM_0927

Продолжить чтениеВучымся пажарнай бяспецы

У «БРСМ» папаўненне

         Зусім нядаўна вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі  прыняты ў рады арганізацыі. 12 лютага ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны білеты членаў «БРСМ».

SAM_1383

Продолжить чтениеУ «БРСМ» папаўненне

«Мы будзем помніць»

         8 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, прайшоў збор піянерскай дружыны імя Марата Казея «Мы будзем помніць». Старонкі біяграфій юных герояў яшчэ раз былі ўзгаданы на зборы. З асаблівым гонарам піянеры расказвалі пра подзвіг нашага земляка Ціхана Барана. Памяць юных герояў была ўшанавана хвілінай маўчання.

SAM_0777SAM_0794SAM_0803SAM_0799

          Прынята рашэнне наведаць родную вёску Ціхана Барана, аформіць буклет «Юныя героі».

Продолжить чтение«Мы будзем помніць»

Кіно — аб падзеях вайны

         У рамках месячніка патрыятычнага выхавання і з нагоды 70-годдзя Сталінградскай бітвы ў школе адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Сталінградская бітва». Кадры ваеннай хронікі, успаміны ўдзельнікаў тых гераічных падзей уразілі вучняў.

 

Продолжить чтениеКіно — аб падзеях вайны

Сустрэча школьных сяброў

         2 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена.

          На сустрэчу сабраліся выпускнікі розных пакаленняў,

Продолжить чтениеСустрэча школьных сяброў