1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

     Супрацоўнікі МНС у даступнай і займальнай форме распавялі навучэнцам 1,4 класаў пра тое, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё ж такі здарыўся, а таксама прадэманстравалі дзецям спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Дзецям было цікава, яны даведаліся шмат новага: для чаго пажарным спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых участках, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажару.

 

Продолжить чтение1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

     Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей. Заклікаем бацькоў нагадаць сваім дзецям правілы паводзін на дарозе. Апранаючы дзіцяці на вуліцу, пажадана выбіраць больш светлую вопратку, выкарыстоўваць флікеры, каб вадзіцель змог заўважыць дзіцяці на дарозе, як мага раней. Растлумачце сваім дзецям, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах, на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся пры гэтым у адсутнасці надыходзячага транспарту. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку. Важна ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў-белага і цытрынавага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры-малаэфектыўныя.

 

 

Продолжить чтениеДзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды

Нашы вучні занялі ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы. На дыстанцыі 2 км Пекун Данііл быў трэцім. Віншуем ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Продолжить чтениеКаманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды

Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

     У рамках шостага школьнага дня, а таксама з мэтай арганізацыі здаровага адпачынку сям’і, прывіцця дзецям цікавасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхавання пачуцця калектывізму, добразычлівасці ў нашай школе прайшла спартыўная эстафета «Мама, тата, я – спартыўная сям’я». Удзел у эстафеце прынялі Казберовіч В.А. і Карпава А.У. Рабяты і мамы паказалі свае здольнасці, праявілі актыўнасць, цягавітасць і ўпартасць. Але галоўнае- гэта тое, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

     У рамках абласной культурна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. быў арганізаваны сямейны паход навучэнцаў разам з мамамі Гац В.У. і Пекун Н.А. па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці не толькі дзяцей, але і мам.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Напярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

    Сонечнае надвор’е, шамаценне лісця пад нагамі, усмешлівыя вочы пажылых людзей- акцыя прынесла толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, а галоўнае, тым, для каго яна праводзілася.

Продолжить чтениеНапярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Продолжить чтение27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

26 верасня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы 8-10 класаў былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

     Навучэнцы мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб дзейнасці вучнёўскага самакіравання, успомнілі аб працы студатрада ў перыяд летніх канікул, а таксама працу валанцёрскага атрада «ДОМ». На сустрэчу была запрошаная Бяляева І.Г., старшыня Шаняўского сельвыканкама, якая завастрыла ўвагу старшакласнікаў на такіх важных пытаннях, як самавызначэнне ў жыцці, актыўная грамадзянская пазіцыя, як стаць ініцыятыўным.

Продолжить чтение26 верасня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы 8-10 класаў былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

     Усе хутка зарыентаваліся і ў адпаведнасці з планам эвакуацыі пакінулі будынак школы. Вучэбная пажарная эвакуацыя- гэта адно з вельмі важных, адказных і складаных мерапрыемстваў у сістэме мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства- практычная адпрацоўка дзеянняў педагагічнага складу, тэхнічных работнікаў і навучэнцаў да дзеянняў ва ўмовах пажару і іншых надзвычайных і пазаштатных сітуацый. Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу работнікаў і навучэнцаў нашай установы на важнасці прымянення ўменняў і навыкаў у надзвычайных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеУ рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў