Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны
Здаровы лад жыцця- аснова здароўя кожнага чалавека. Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны з мэтай навучання плаванню. Умець плаваць- павінен кожны, бо заняткі плаваннем садзейнічаюць выхаванню пачуцця свядомай дысцыпліны, арганізаванасці, настойлівасці і мэтанакіраванасці, смеласці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.
26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі
Асноўная задача- прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі
Навучэнцы 1-5 класаў здзейснілі экскурсію па аграгарадку Шані і даведаліся шмат новага і цікавага аб прафесіях сваіх бацькоў. Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля і ў рамках абласной інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны!» навучэнцы 1-5 класаў, педагогі і члены валанцёрскага атрада «ДОМ» прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу. Рабяты і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, перацягвалі канат, спявалі песні. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры!
Навучэнцы 6-10 класаў наведалі Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак адзінства» ў в. Клетнае, які праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя, а таксама прыцягнення моладзі да актыўнага занятку спортам. Вялікае захапленне ў рабят выклікалі паказальныя выступленні ратавальнікаў МНС і парад выратавальны тэхнікі. З мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-80!» навучэнцы 6-10 класаў наведалі брацкую магілу ў аг. Вялікае Сяло. Рабяты ўшанавалі памяць 56 загінуўшых салдат і партызан хвілінай маўчання.
Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ» прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы-здаровае пакаленне Брэстчыны!»
Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ» прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы- здаровае пакаленне Брэстчыны!» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Рабята ў вольны ад вучобы час займаюцца на варкаўт-пляцоўцы ААТ «Шані-аграпрадукт».
Навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны
З мэтай фарміравання цікавасці да гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй краіны навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны. Рабяты наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава карт XV-XVIII стагоддзяў з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага геаграфічнага таварыства. Таксама навучэнцы пабывалі ў зале, дзе азнаёміліся з матэрыяламі па генацыдзе беларускага народа. Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
18 верасня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася сустрэча навучэнцаў 5 класа з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы
Айцец Сергій распавёў дзецям пра значэнне святаў у жыцці праваслаўных хрысціян і пра сэнс святкуемых падзей для ўсяго чалавецтва. На канкрэтных прыкладах айцец Сергій растлумачыў, наколькі важная вера ў жыцці чалавека і што ўчынкі не павінны ісці насуперак з запаведзямі Божымі. Патлумачыў навучэнцам праваслаўнае разуменне адвечных пытанняў чалавечага быцця: што ёсць дабро і зло, што такое сумленне, якую ролю адыгрывае ў жыцці кожнага чалавека. Гутарка плаўна перайшла ў дыялог, падчас якога навучэнцы мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні. Завяршаючы сустрэчу, святар пажадаў дзецям быць добрымі і сумленнымі ў сваіх учынках, міласэрнымі і праўдзівымі ва ўсім, наведваць храм.
16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»
Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі.