Riо – 2016

Завяршыўся першы этап конкурсу дзіцячых творчых работ на алімпійскую тэматыку ў рамках Праграмы развіцця алімпійскай адукацыі, у якім прынялі ўдзел вучні 1 — 8 класаў. Лепшымі работамі стала паштоўка «Riо – Беларусь», якую выканала вучаніца 3-га класа Міранюк Настасся, і тэкстыльнае пано ў лоскутнай тэхніцы «Riо – 2016» вучаніцы 7-га класа Германовіч Аліны. Гэтыя работы прымуць удзел у другім этапе конкурсу.

Добавить комментарий