З 28 сакавіка па 2 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Сапраўднай нечаканасцю для навучэнцаў стала бібліятэка «на колах», якая «прыехала» ў кожны клас. Вучні змаглі паглядзець часопісы, кнігі. А таксама ім было прапанавана ўзяць цікавыя кнігі і пачытаць іх дома.