У лагеры “Дружба” — жывём дружна

Праляцелі ўжо 10 дзён лагернай змены. Усе гэтыя дні вучні адпачывалі, гулялі, займаліся спортам, малявалі, праводзілі дыскатэкі, глядзелі кіно.

9 чэрвеня наведвальнікі лагера ездзілі на экскурсію ў г. Пружаны. Яны пабывалі каля помніка Гудзімаву С.М., паглядзелі на ваенную тэхніку, наведаліся да шыльды, прысвечанай М.Засіму, пагулялі ў гарадскім парку, хвілінай маўчання увекавечылі памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны ля помніка спаленым вёскам. Калі ехалі назад, спыніліся і ўсклалі кветкі каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Экскурсія ўсім спадабалася, найбольш уразіла ваенная тэхніка.

Добавить комментарий