17 студзеня — дзень нараджэння Мікалая Гойшыка. Вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, прысвечанага подзвігу гэтага героя. Яны чыталі вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, успаміналі подзвігі піянераў-герояў. Асноўная частка мерапрыемства была прысвечана жыццю і подзвігу Мікалая. Школьнікі даведаліся, што хлопчык — ураджэнец Івацэвіцкай зямлі, што ў горадзе Івацэвічы ў гісторыка-краязнаўчым музеі ёсць экспазіцыя, прысвечаная Мікалаю Гойшыку, што пахаваны ён у брацкай магіле, што адна з вуліц г. Івацэвічы носіць яго імя.