Да Дня Канстытуцыі

     Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце.

     Гасцямі школы ў гэтыя дні сталі прадстаўнікі мясцовай улады, члены выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікі ААТ “Шані-аграпрадукт”.

       Інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы, гадзіны-роздумы, выставы і прэзентацыі былі аб’яднаны адзінай тэмай.

     На ўсіх мерапрыемствах вялася сур’ёзная размова аб дасягненнях не толькі Беларусі ў цэлым, а найперш нашага раёна. Тэматычныя блокі “Наш край – наш гонар”, “Пружаншчына развіваецца”, “Сённяшні дзень “Шані-аграпрадукт” прадставілі як самі вучні, так і прадстаўнік планава-эканамічнай службы ААТ “Шані-аграпрадукт” І. Б. Страдомская.

     Цікавай і змястоўнай была сустрэча старшакласнікаў з кандыдатам у дэпутаты Шаняўскога сельскага Савета, эканамістам ААТ “Шані-аграпрадукт”, выпускніцай школы Талакнянік А. Я.

     Аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі расказала член выбарчай камісіі А. М. Ярмашэвіч.

     З цікавасцю вучні пазнаёміліся з выставай “Чым можа ганарыцца Пружаншчына”.

   Пяцікласнікі пад кіраўніцтвам А. В. Вашчук паразважалі над пытаннем “Колькі каштуе бясплатна?”

     У гонар свята будынак школы расквеціў Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь.

Святкуем Дзень Канстытуцыі разам!

Добавить комментарий