У правядзенне традыцыйнага месячніка па добраўпарадкаванні актыўна ўключыліся вучні, настаўнікі і тэхперсанал школы.
Прыбрана тэрыторыя плошчай больш за 4 га.
Падрыхтаваны для пасеву 8 кветнікаў. Высаджана каля 2 тысяч штук расады двух- і шматгадовых кветак, высеяна насенне аднагадовых дэкаратыўных культур і газоннай травы.
Папрыгажэў школьны сад і сквер, у якіх былі пабелены дрэвы. Наведзены парадак на школьным стадыёне.
Не забыліся і пра памятныя мясціны, ля якіх таксама наведзены парадак.