З мэтай выканання рашэння педагагічнага савета «Аб сучасных падыходах да кантрольна-ацэначнай дзейнасці» 18 кастрычніка на свой адкрыты ўрок у 5 класе педагогаў школы запрасіла І. М. Коверзнева.
Настаўніца падзялілася вопытам выкарыстання розных форм і відаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці.
Урок атрымаў высокую ацэнку калег, асабліва каштоўны ён для пачынаючых педагогаў.