Конкурсам інсцэніраванай песні «Песня ў ваенным шынялі» ў школе завяршыўся месячнік патрыятычнага выхавання. Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах: 3 — 6, 7 — 11 класы.
Усе класы надзвычай творча падышлі да падрыхтоўкі. Інсцэніраваліся як творы часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і напісаныя ў наш час. Сур’ёзныя, драматычныя творы змяняліся вясёлымі і нават сатырычнымі песнямі.
Журы, у склад якога ўваходзілі работнікі сельскага клуба, былыя вайскоўцы, настаўнікі, лепшым назвала выступленне вучняў 4 класа з песняй «Балада аб партызанцы Галіне» (1 група), выступленне 10 класа з песняй «Барон фон дэр Пшык» (2 група).
Выніковая табліца конкурсу
Клас | Песня | Месца |
3 | «Брат у армію ідзе» | 3 |
4 | «Балада аб партызанцы Галіне» | 1 |
5 | «Зори алые» | 3 |
6 | «Огонёк» | 2 |
7 | «Война» | 3 |
8 | «Последний бой» | 3 |
9 | «Катюша» | 3 |
10 | «Барон фон дер Пшик» | 1 |
11 | «Смуглянка» | 2 |