4 студзеня 2013 года прайшло пасяджэнне педагагічнага савета школы, на якім было разгледжана пытанне «Аб ролі агульнавучэбных уменняў і навыкаў у стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання».
Інтэрактыўныя прыёмы і формы работы забяспечылі высокую актыўнасць педагогаў школы. Намечаны перспектывы работы ўстановы адукацыі па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў.