Не было месца для суму на пазнавальна-конкурснай праграме «Юныя гаспадары», у якой удзельнічалі вучні малодшых класаў.
Выконваючы шматлікія конкурсныя заданні, дзеці развівалі свае ўменні працаваць з паперай, клеем, ніткамі, вучыліся падтрымліваць у парадку «свой дом», плесці касу, разбірацца ў гародніне, паспаборнічалі ў кемлівасці, веданні прыказак і прымавак пра працу, спявалі і весяліліся.