«Школьный друг… Он годами учёбы проверен, чтоб не случилось, его не забуду вовек!» Гэтыя радкі ведаюць многія. Вернасць школьнай дружбе пацвердзілі выпускнікі 1973 года, якія 19 студзеня сабраліся ў сценах роднай школы. З Брэста і Шчучына, Баранавіч і Драгічына, Стаўбцоў, Ніжняга Ноўгарада і Пружан з’ехаліся былыя вучні школы.
Было што ўспомніць, было аб чым пагаварыць.
Выпускнікі сустрэліся і са сваімі педагогамі Т. І. Петруковіч, М. М. Петруковіч, Г. М. Слабадзянюк.