Сустрэча школьных сяброў

         2 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена.

          На сустрэчу сабраліся выпускнікі розных пакаленняў, а ў цэнтры ўвагі быў выпуск 1983 года, які закончыў школу 30 гадоў таму (класныя кіраўнікі Хатэнка Г. В., Якімавец С. А., Салапура Я. М.)

        Кожны  свой юбілейны год сустракаюць разам са сваім класным кіраўніком Жэдзік Г. М. выпускнікі 1988 года.

        Шмат выпускнікоў 2003 года з’ехаліся ў школу на свой 10-гадовы юбілей.

  

       Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.

 

         Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

 

Добавить комментарий