У «Радаводзе» мы сярод лепшых

        З мэтай развіцця і папулярызацыі фальклорнага мастацтва, падтрымкі і захавання самабытнай культуры Пружаншчыны 25 студзеня быў праведзены раённы фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». У фестывалі прынялі ўдзел вучні з 15 устаноў адукацыі раёна.

       Вучні нашай школы бралі ўдзел у намінацыях «Абрады», «Фальклорнае чытанне».

       Члены драматычнага гуртка прадставілі абрад «Вяселле», якому журы прысудзіла  2 месца, а вучаніца 10 класа Бармута Вераніка была прызнана пераможцай у намінацыі «Фальклорнае чытанне».



Віншуем з удалым выступленнем!

Добавить комментарий