Фестываль метадычных аб’яднанняў

      З 11 па 15 сакавіка ў школе праходзіў фестываль метадычных аб’яднанняў.

      У першы дзень метадычнага фестывалю прадстаўнікамі школьных метадычных фарміраванняў была прапанавана панарама ўрокаў пад дэвізам «Вучу вучыцца», у ходзе якой яны паказалі фрагменты ўрокаў па фарміраванні  агульнавучэбных уменняў і навыкаў.

SAM_1308SAM_1321SAM_1329SAM_1339

SAM_1322SAM_1323SAM_1344

      Адзін з дзён быў прысвечаны абмену вопытам метадычных аб’яднанняў у плане пошукаў аптымальных форм і відаў правядзення пасяджэнняў.

      Метадычным аб’яднаннем пачатковых класаў паказана правядзенне семінара, метадычным аб’яднаннем фізіка-матэматычнага цыкла — самааналіз і абмеркаванне наведанага ўрока, метадычным аб’яднаннем гуманітарнага цыкла — практыкум па распрацоўцы інтэграванага ўрока, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў падзялілася вопытам стварэння станоўчага эмацыянальнага фону на пасяджэнні, рэфлексіўнай дзейнасці.

SAM_1397SAM_1400SAM_1387SAM_1383

      Вядома, не абышлося і без паказу адкрытых урокаў.

SAM_1349SAM_1406

      А падрыхтаваныя прэзентацыі метадычных аб’яднанняў сталі яшчэ  адным пацверджаннем вялікага творчага патэнцыялу педагогаў школы.

SAM_1454SAM_1477SAM_1448SAM_1462SAM_1458SAM_1478

Добавить комментарий