20 кастрычніка група вучняў школы наведала Мірскі і Нясвіжскі замкі. Архітэктурныя комплексы ўразілі школьнікаў сваёй веліччу і прыгажосцю, а праведзеныя экскурсіі былі надзвычай цікавымі і пазнавальнымі. Перапоўненыя эмоцыямі, вучні вярнуліся ў школу. Сваімі ўражаннямі яны дзяліліся з астатнімі вучнямі. Па просьбе навучэнцаў арганізуецца яшчэ адна экскурсія ў Мір і Несвіж, якая будзе праведзена сумесна з вучнямі Шчарчоўскай СШ. Дата правядзення экскурсіі — 03.11.2012 г. Ад’езд ад будынка школы ў 06.30.