26 студзеня вучні 5-7 класаў былі запрошаны на інтэлектуальную гульню “Алё, мы шукаем эрудытаў”. У ходзе правядзення розных конкурсаў вучні паказалі добрыя веды, праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Пераможцай стала вучаніца 5 класа Курыльчук Аліна.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда Палешука А., другое месца заняла каманда Германовіч Аліны.
Вучні пачатковых класаў разам з казачнымі героямі здзейснілі падарожжа па краіне займальнай граматыкі. На кожнай станцыі іх чакалі розныя заданні: прыказкі, крыжаванкі, рэбусы.