Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 09.30 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.
На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да прысутных са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм савецкіх салдат, аддаўшых сваё жыццё за мірнае неба. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.
Вучні школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Вучні 10 класа прадставілі музычную кампазіцыю «Ад герояў былых часоў…». Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.