23 студзеня ў рамках праекта «ШАГ» навучэнцы 8, 9, 11 класаў сабраліся для абмеркавання тэмы «Ганаруся сваімі славутымі землякамі».
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае Адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.
Таксама яны ўзнавілі ў памяці імёны і прозвішчы Герояў Сацыялістычнай Працы Пружанскага раёна, з павагай расказалі пра жыхара аг. Шані Сароку В.І. – Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, былога дырэктара ААТ “Шані-аграпрадукт”.