Мэта:
стварэнне неабходных умоў для паспяховага развіцця і самарэалізацыі асобы вучняў, фарміравання ў іх кампетэнцый у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі запатрабаваннямі дзяржавы і грамадства.
Задачы:
1)удасканальваць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, арыентаванае на павышэнне якасці адукацыі, за кошт:
— аптымальнага выкарыстання рэсурсаў установы адукацыі, асобаснага патэнцыялу вучняў і прафесійных кампетэнцый педагогаў;
— якаснай арганізацыі профільнай падрыхтоўкі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з улікам запытаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў;
— максімальнага ахопу вучняў факультатыўнымі заняткамі рознай накіраванасці;
— вядзення членамі педагагічнага калекктыву сістэмнай і мэтанакіраванай работы з вучнямі па прыцягненні іх да ўдзелу ў даследчай дзейнасці, алімпіядным руху, інтэлектуальных конкурсах;
2)павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучняў праз:
-інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры;
-пашырэнне структуры метадычнай работы (стварэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў);
-паглыбленне ведаў педагогаў аб кампетэнтнасным падыходзе да арганізацыі адукацыйнага працэсу з мэтай фарміравання і развіцця функцыянальнай граматнасці вучняў;
-стымуляванне педагогаў да выкарыстання ў адукацыйным працэсе сучасных інфармацыйных тэхналогій і электронных адукацыйных рэсурсаў, разнастайных орм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на развіццё і выхаванне асобы вучняў;
-ажыццяўленне метадычнага суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці пачынаючых педагогаў (педагог сацыяльны, кіраўнік па ВПВ);
-стымуляванне педагогаў да абагульнення эфектыўнага педагагічнага вопыту праз публікацыі ў газетах і метадычных часопісах;
3)садзейнічаць развіццю цэласнага выхаваўчага асяроддзя для фарміравання высокамаральнай, фізічна і духоўна развітай, маральна стойкай асобы, якая валодае высокім узроўнем грамадзянскасці і патрыятызму праз:
— прывіццё павагі да сімвалаў дзяржаўнасці, пачуцця гонару за дзяржаўныя дасягненні, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны і культурных традыцый беларускага народа;
— прыцягненне вучняў у сацыяльна значымую дзейнасць, развіццё валанцёрскага руху;
— павышэнне выніковасці работы па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў, суіцыдальных паводзінаў, распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў, алкагалізму, табакакурэння вучняў і аказання ім і законным прадстаўнікам педагагічнай дапамогі;
— удасканаленне міжведамаснага ўзаемадзеяння з установамі і арганізацыямі па пытаннях выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў вучняў;
— работу па прафарыентацыі з выкарыстаннем патэнцыялу ведаў аб прафесіях бацькоў;
4)прадоўжыць работу па ўмацаванні і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу, здароўезберагальнага асяроддзя за кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў і спонсарскай дапамогі.